ВЯТРО'УКІ мн. Басаножкі. Я люблю ў вятроўках хадзіць — нагам лёхко. ГА'МАТНЫ прым. Велікаваты. Ён мне гаматны гэты твой пінжак — як на калку якім сядзіць. ГАРДАБЭ'ЛЯ ою. Няскладны, высокі чалавек, жывёліна. I знайшоў ён сабе гардабэлю такую — ні людзям паказаць, ні самому паглядзецъ: от жоначка дык жоначка. ГАРКАЧЭ'ЧЫНА ж. Нешта вельмі горкае. Што ты мне гаркачэчыну гэтую падсоваяш — сам еш яблыко такое. ГВАТАРАНКІ мн. Вараннё (вароны, крумкачы, галкі i іііш.). Гвагаранкаў назлятаяцца з усяго свету, а ты ім дагаджай тут, П Т А В ІН А ж. Нарасць, гуз. Такую гігавіну наб'ю на носі, усё жыццё помніць будзяш. ГОТАЛЬ м. Шум, крык, гам. Гогаль такі справілі ў хаці, хоць ты вушы затыкай: назбіраецца крыкуноў. ГО'ЛЬНУЦЬ зак. Удячы, збегчы. Дзе ён будзя a гэтай пары дома сядзець — недзя да хлопцаў гольнуў, у пікара як дзень цэлы гуляюць. ГОЦЬ: ЯК ГОЦЬ. Сама раз, якраз. Ён той вечар як гоць прышоў, як гоць за стол садзіліся. ГРУЗА'УКА ж. Грудка недаваранай бульбы ў ежы. Hi даварылі картоплі i таўчы ўзяліся — адны грузаўкі ў камяку, есці німа як. ГУБЕЛіЯ м. i ж., абразл. Губаты, губач. 3 губеняй такім яна будзя дружыць — хаця б ні так. ГУ'ДЗІЦЬ незак. Абгаворваць. Любіш ты гудзіць другіх, а сама якая? Згудзіць, згудзіць ды з хаты выжаня. ДАРАЖЬІНЯ7 ж. Дарагоўля. Такая даражыня на базары — нічого не дакупіцца. ДАШАДСУБАЦЬ зак., экспр. Дайсці да сэнсу, даразумецца. Ён дашадобая, ні тут то было, каб ні дашадобаў. Нарэсці дашадобала, дайшло да яе — от баба, так баба! ДВАРЬГСКО н. Дварышча. Пане мой, такі дварыско, тут восім фурманак станя, ні тоё што тры. ДРУПГНА, ДРУПГНКА, ДРУГН'НАЧКА ж. Нязначная колькасць, крышачка, крыха. Колькі ты таго цукру ў шклянку ўкінула — друпінку ад ну, дзе яму быць салодкім. З 'еў друпіну сала. 3. Зак
Дадатковыя словы
вятроукі, гардабэля, гаркачэчына, гольнуць, грузаука, другнначка, набю
1 👁