за валасы цягнуць з вады, а то ён за ўсё хватаіцца, каб толькі мець ратунак. ТАНЧЫЦЬ незак., рэдк. Танцаваць. Танцы рузныя танчылі: краковяка, польку. ТОЦ м. Паднос. Напечана сухаркаў размаітых: і рудушкі, і квяты, панасыпаны тоцы, з іх і на сталы раскладуя. ТУРЭПКА ж., рэдк. Невялікая жаночая сумачка. Парвалася турэпка мая, так усюды вялікую сумку цягаю. ТШЫДЗЕСЦЯ ліч. Трыццаць. Тата па тшыдзесця сенікаў звязуя разам, тады зрэнчна лічыць копамі. ТШЫНАСЦЯ ліч. Трынаццаць. Па дзесяць сантымэтраў шырынёй доскі і па тшынасця бяруць на падлогу. ТЭРАС прысл. Цяпер. Тэрас не даруюць, прыходзяць прошаныя сваты і дружкі і падаюць, а даўней маладых садзілі на кут і даравалі. УРЛЁП м., рэдк. Водпуск, адпачынак. Нашто мне зімой урлёп здаўся, гаворыць, я лепяй летам вазьму, так хоць у Вяйлі памокну. ФАТЫГА ж., рэдк. Натхненне. Бабы жалі за фатыгу, тады ў суботу раней гаспадыня пускала да хаты, а плата была тая самая. ХУЛЕРА ж. Халера. Даўней ад хулеры многа памірала, так у нашай вёсцы кросны ад яе ткалі: мужчызны за дзень кросны зробяць, а бабы прадуць, снуюць, потым ткуць, і тады ўсе разам абнося кругом вёску палатном і ложа яго на крыжавыя дарогі, тады, кажа, хулера ў вёску не зайдзя. ЦУКЕР м. Цукар. Здаўна калі ж елі цукер, сахарынай трохі прысалодзя, млекам прыбеля, і салодкая кава была. ЦУРКА ж., рэдк. Дачка. Тэрас не заві дачку цуркай, ня хоча, злуецца, а гэта ж далікатнёй. ЦЯНЖАРНАЯ прым. Цяжарная. Яна была ўжо цянжарная, як з работы яе прагналі, пахадзіла па людзях і вярнулася да Ташлінскага, для таго прыняў, і дзіця гадаваць памог. ЧВАРАГРАНЫ прым. Чатырохвугольны. Помню матычкай чварагранай капалі дзярно, каб ямка роўная была, і садзілі садзонкі, а тэрас куштуром ямку робя. ЧВАРАНІТАК м., рэдк. Від палатна, у якім атрымліваецца пры дапамозе чатырох нітак з асновы ўзор у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁