СЕДЫМ ліч. Сем. Нам кужды раз на сюдмы дзень пасціць кароў, зафша прыпадае ў пёнтак.
СЕДЫМНАСЦЯ ліч. Семнаццаць. Седымнастага чэрвца я радзілася, якраз самае цяпло было.
СЕРПЕНЬ м. Жнівень. У серпні жаць трэба было, і баравікі якраз растуць, так тыко дзеці і збіралі іх.
СІФОН м. Адгон, абястлушчанае малако. Як зачне свякруха карміць сіфонам і сіфонам, смятану з маслам згноя, а ня дасць.
СКАЎРОНАК м. Жаваранак. Ужо ў кветні скаўронка пачуць можна, яны рана прылятаюць.
СЛАНЭЧНІК м. Сланечнік. Ладны вырас сланэчнік у гародзе, і семкі буйныя такія.
СЛОНЦА н. Сонца. Пазюмкаў сёлета няма, увесь пазюмнік пасох ад слонца, эта ж адны ўпалы, а дажджу няма.
СЛУЖОНЦЫ м. Парабак. Я служонцым быў ад малянкосці, перш ў Шэмеса кароў пасціў, а тады мяне ўзяў Стафановіч.
СМОЧАК м. Соска. Смочкаў унукам не напараішся, як пажаніла дзяцей, так і купляй, баба, смочкі.
СПАРОНДЗІЦЬ зак. Падрыхтаваць да чаго-небудзь. Покі пліту спарондзіла: дровы злажыла, саганы паставіла, то Чэся нашаткавала міску капусты.
СПРАЗАНТАВАЦЬ зак. Падарыць. Нашы ў падарку маладым загарак спразантавалі, а найболей — грошы лажылі.
СПРОНЖКА ж. Спражка. Недзе ў яшчыках бадзяіцца твая спронжка ад паска, прышыць трэба да яго, тады не будзе траціцца.
СПУЛЬНА прысл. Супольна, разам. Спульна з Вейкнісіхай ручнікі збіраліся ткаць: мая аснова, яе ўток, а ручнікі — папалам.
СТЫЧАНЬ м. Студзень. Стычань тэрас зафша бес снегу, даўней так роўна с плотам наверня.
СФАЛЬГАВАЦЬ зак. Аднесціся нядобрасумленна. На васэлі музыканты ані мінуткі не сфальгавалі: то гралі, то спявалі, а для таго — сталыя людзі.
СЭЙМ м. Сход. На сэйм усе ідуць, бо зная, што сэйм ухваля, тое і будзя.
ТЭНГА прысл. Туга, шчыльна. Танжэй рабіла б кілбасы, а то зарэдка выходзя: відзіш, мягкія і духу многа.
ТАНОНЦЫ м. Чалавек, які тоне. Танонцага трэба
75 👁