вая, сукню ружовую длугую надзеўшы і запятак не відаць, а асустэнт ніц варты.
БЕЛІЗНЯРКА ж. Шафа або скрыня для бялізны. Купілі белізнярку, бо нашая малая саўсём, не было дзе бялізну лажыць.
БРОНЗОВЫ прым. Руды. Пальта мой бронзовы і каўнер, поўсць длугая на каўняры.
БЯЗРЭНКАВЕЦ м. Безрукаўка. Пашыла швачка бязрэнкавец, але не па мыслях: пад пахамі рэжа і моцна вонскі.
ВАЛІСКА ж. Чамадан. Дачка з зяцем прыяжджала ў суботу, так поўную валіску менса налажыла.
ВАЛЭНКА ж. Тканіна на льняной аснове, тканая суконнымі ніткамі. І тэрас у шафе качулка валэнкі ляжыць, даўней дзве сцяны выткала, так ні адна з дачок і глядзець не хоча, крамплены ім падавай.
ВАНСАЧ м. Вусач (рыба). Вансач у осені хаваіцца пад камень, злавіць дрэнна.
ВЖЭСЕНЬ м. Верасень. Вжэсня дачакалася, самага меншага ў школу выправіла.
ВІЗЫТА ж. Наведванне, візіт. Даўней, яшчэ пры Польшчы, цяжка было — пяць злоты доктар за візыту да хворага браў.
ВЛОСКІ прым., рэдк. Грэцкі. Купіла ў Вільні дванасце влоскіх арэхаў, дзеці чуць галовы не паскручвалі за іх, век болей купляць не буду.
ВОНСКІ прым. Вузкі. І сёлетнім марозам Вяйля не стала каля Юхневіча, вонская праталіна ад тартачняй рэчкі засталася: вада ў ей цяплейшая.
ВЫМУРОВАЦЬ зак., рэдк. Збудаваць з цэглы. У Стаські дом свой харошы, садок, лазнячку вымуровал цагляную.
ВЭНДА ж. Вуда. У нашым озеры тыко вэндай рыбу лавіць пазваляюць.
ВЭНЖЫК м. Шланг у насосе да веласіпеда. А-ёй, зноў забылася вэнжык да помпы купіць, разоў з дзесяць муж наказываў.
ВЭНЗЭЛАК м. Клунак. Цяперака ў адведзіны нясуць сукеначкі, матэрыялу, а даўней вэнзэлак есці тыко бралі.
ГАВАНДУЛЬСКІ прым., рэдк. Гаваркі. Цётка Курыліха — гавандульская, бывае з хаты ўсе выйдуць, а яна ўсё лапоча.
78 👁