Старонка 278
◀ / 337 ▶
(апетыт), атрамант рэдк., афяра (ахвяра), бляха, брук, бурак, быдла, відэлец, вільгаць, вінда, ганак, ганьба, гарнітур, гвалт, жабрак, згвалціць, зімна, злоты, інтэрас, кавалер, калёш (галёш), каляндар, камізэлька, каптур, карэта, каталік, каўнер, квіток, кілбаса, коўдра, крама, крата рэдк., крыж, крэйда, крэўны, ксёндз, куля, куфар, ланцуг, лейцы, лямпа, млын, нырка, пакаштаване (каштаваць) рэдк., палітура рэдк., панчоха, парафія, парфума, парэнчы, патэльня, пацерка, пляц, помпа, пушка, разынка, ратунак, руды, рэцэпт, сакратар, сакрэт, салата, салетра, сланіна, стос, сукня, талерка, труна, турма, фалда, фальварк, фальш, фарба, флянс, фундамант (фундамент), фурман, футра, фэст, цырата, цэбар, цэгла, шафа, шкарпэтка, шлейка, шляхта, шпалеры, шуфляда, экзаман (экзамен), ядвабны. Гл. «Беларуска-рускі слоўнік». М., 1962. Жагнацца, квята, коц, лупа, мотоцык, мусі, наўлечка, цвек, шляг рэдк. Гл. «Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак». Мн., 1970. Кялішак, марац, таксуфка. Гл. П. У. Сцяцко «Народная лексіка і словаўтварэнне». Мн., 1972. Абсац, жадны рэдк., каёт, лінка, натыхмяст рэдк., нігды, прэнтка, рок, файны. Гл. П. У. Сцяцко «Дыялектны слоўнік (з гаворак Зельвеншчыны)». Мн., 1970. Бадаць рэдк., ворак, загарак, канапа, нарты, ровар, свэтар. Гл. Т. Ф. Сцяшковіч «Гаворкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР». Гродна, 1959. Адвэнт, аліва, бавэлна, барэт, вангор, васэле, гвязда, дзевятнасця, лэб, малявідла, мыдла, пальта, рабак, садла, сарвэта, склеп, тэж, фалі, чварты. Гл.Т. Ф. Сцяшковіч «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці». Мн., 1972. АБМАНДАЖАВАЦЬ зак., рэдк. Забінтаваць. У Яські рука абмандажавана, ён абдзёр яе цвяком. АБРОНЧКА ж., рэдк. Абручальны пярсцёнак. Маладыя паехалі купляць абрончкі, будзя васэля ў нядзелю. АДЗЯЛ м., рэдк. Клас. Цяпер дзень у дзень матка яе ў школу гоня, яна ў трэцім адзяле ўчыцца. АСУСТЭНТ, АСУСТЭНТКА м. і ж. Званне, якое прысвойваецца хлопцу або дзяўчыне на час вяселля. За сватамі асустэнтаў пасадзілі: асустэнтка — гоноро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 337 ▶