Б. Мятліцкая ПАЛАНІЗМЫ Ў ГАВОРЦЫ ВЁСКІ ПЕРАВОЗНІКІ АСТРАВЕЦКАГА РАЁНА Беларуска-польскае моўнае сумежжа прыцягвае зараз увагу многіх беларускіх лінгвістаў. Праблемы інтэрферэнцыі вывучаюцца як з гістарычнага, так i з фактычнага боку. Мала даследаваны пакуль што ўзаемаўгілыў польскай мовы i беларускіх гаворак. Адным з рэгіёнаў інтэысіўных кантактаў польскай мовы i беларускіх гаворак з'яўляецца паўночны захад Беларусь Гістарычныя абставіны склаліся так, што з XIV ст. на гаворкі гэтай зоны польская мова аказвала самы непасрэдны ўплыў. Канкрэтнае даследаванне беларуска-польскай інтэрферэнцыі намі праведзена ў в. Перавознікі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Вывучаўся, у прыватнасці, лексічны ўгілыў польскай мовы на гаворку вёскі. Сабраны матэрыял паказвае, што лексіку, якая замадавалася ў гаворцы ў выніку ўплыву польскай мовы, можна гіадзяліць на тры трупы: словы, якія прыйшлі непасрэдна з польскай мовы; словы, якія запазычаны гіраз польскую мову з інпіых моў, i рэгіянальныя беларускія словы, якія ўтвораны на базе польскай лексікі. У артыкуле змяшчаюцца зафіксаваныя ў гаворцы словы, якія звязаны з уплывам на яе польскай мовы i іншых моў, але гіраз польскае пасрэдніцтва. Малаўжывальныя ў гаворцы словы падаюцца з паметай рэдк. Лексічны матэрыял размяшчаецца ў дзвюх падборках. У першую падборку ўключаны словы, якія зафіксаваны слоўнікам літаратурнай мовы, a таксама слоўнікамі дыялектнай лексікі з гэтага рэгіёна. Другую падборку складаюць словы, якія яшчэ не адзначаліся. Яны пададзены ў выглядзе слоўніка. Аблямоўка, агент, аграст (агрэст), аптэка, апэтыт
Дадатковыя словы
зяўляецца
4 👁