КРЫВОТА ж. Крыўда. Цяснота не крывота (Янк., 94). КУСАЙЛА н. Кусанне. На адно кусайла па тры сярбайлы (Нас., 86). ЛАЙКА ж. Лаянка. Лайка не нагайка, на плячах не ляжыць (Нас., 72). ЛАСАЎКА ж. Ласуння, ласуха. Спасаўка — ласаўка, а пятроўка — галадоўка (Янк., 118). ЛЕЖАНКА м. і ж. Распешчанае дзіця. Лежанка ляжыць, а долька спіць (Нас., 73). ЛЯТАНЕЙКА ж. Лятанне. Знаць сакала па лятанейку (Янк., 189). МОЧА ж. Макрата. Хутчэй моча вымачыць, чым суша высушыць (Янк., 123). НАЙМЯ н. Імя. У людзей завуць Анання, а ў двары няма яму такога наймя (Нас., 168). НАСІЛ м. Насілле. З насілу людзі разжываюцца. З насілу ніхто не служыць (Нас., 52). НЕДАСУХА ж. Недасушанасць. Перасуха ў недасухі сена пазычае (Янк., 113). НЕТКА м. і ж. Той, хто нікому нічога не дасць. У скупкі пазычыш, а ў неткі ніколі (Рап., 157). НЕХАПАНКА ж. Недахоп. Нехапанка на Іванка (Ляц., 28). НЯЗНАЙКА м. і ж. Недасведчаны, нявопытны чалавек. Знайка бяжыць, а нязнайка ляжыць (Нас., 50). НЯМЫЦЬКА м. і ж. Мурза. Нямыцькі гарады дзержуць (Нас., 100). НЯСТАТАК м. Нястача. Прыйшоў нястатак, забраў астатак (Янк., 62). НЯЎМЕЛЬКА м. і ж. Няўмека, няўмелы. І няўмелька пяе, калі голасу стае (Нас., 56); Як мукі сцячэ, дык і няўмелька спячэ (Янк., 124). ПАБРАЗГАЧЫ мн. Металічныя грошы. Як не маеш пабразгачоў, дык няма і паслугачоў, а як маеш пабразгачы, тады будуць і паслугачы (Жд., 170). ПАГЛЯДАК м. Заглядзенне, любата. У нас статак — на паглядак (Янк., 41). ПАЕД м. Паяданне. Куплены хлеб да пагляду, а не да паеду (Янк., 57). ПАКУШКА ж. Паспытанне. За пакушку б'юць у макушку (Нас., 46).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁