ДУБНЯ'К, у дубняка. Тое, што i ў дуба. У дубняка як гуляюць, то чисто аднаго кагд стрэплюць. Канюхі. ДУПНЯ'К, у дупняка. Тое, што i ў дуба. У нас старэйшыя хлопцы ў дупняка гулялі, наб'юць, хадзіць ні можаш. Бакуны. Хутчэй за ўсё адаптаваны паланізм, словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам kopniak 'удар нагой'. КАЗЁЛ, у казла. Тое, што i ў галанцы (IV). Табольская Будка. КАПУ'СТА, у капусту. Гульня хлопчыкаў i дзяўчынак, у якой дзеючымі асобамі выступаюць чорт, дачка i маці. Збярэмся да каго ў хату i давай у капусту гуляць, выбярам чарта, дачку i адну за маці i гуляям. Канюхі. КА'ЧКА, у качку. Тое, што i ў пляскачку (IV). Пойдзям да Свіслачы, назбіраям плдскіх камёньчыкаў i давай у качку гуляць, чый камёнъчык болъш адаб'ёцца ад вади, патскочыць. Ліцвінкі. У аснове пераносу назвы хутчэй за ўсё вобраз ныраючай качкі. Магчыма ўтварэнне назвы шляхам адсячэння першай часткі ў назве пляскачка. КРА'СНА ПА'ЛАЧКА, у красну палачку. Тое, што i ў хдванкі (II). Была малой, то i я ў красну палачку гуляла. Табольская Будка. Назва гульні адлюстроўвае выкарыстанне для «застуквання» спецыяльнай палачкі, параўн. палачка-стукалачка i інш., якая цяпер у гульні не ўжываедца. Назва рэаліі захавалася ў лічылцы: «Красна палачка пришла, нікаго дома ні знайшла...» КРА'СНАЕ, у краснае. Тое, што i ў хованкі (II). Канюхі. Назва ўзнікла на базе папярэдняй назвы ў выніку дээтымалагізацыі, паколькі страчана сама абазначаемая рэалія. КРАЛКА ПА'ЛАЧКА, у кратку пилачку. Toe, што i ў хованкі (II). ГІад вёчар ззыдуцца i ў кратку палачку гуляюць. Ліцвінкі. Магчыма, пераасэнсаванне назвы красна палачка пад уплывам дзеяслова кратаць, тут 'датыкаць, датыкацца'. ПАТА'ПКІ, у патапкі. Тое, што i ў бэрка (I). Асндуная гульня ў патапкі — бегатня. Гродна, Каўбасіно. Як паказвае іншая назва гэтай гульні (бэрко), у аснове намінацыі сувязь з уласным імем Патап; матыва
Дадатковыя словы
адабёцца, асндў, дачкў, капуста, набюць, пйлачку
7 👁