чаранком ножыка, ужываецца спецыяльны жалезны цвічок (шпанпіндар). Шпанпіндар так заб'юць, што i зубамі ні захопіш, прарэзваеш ямачку на нос i бараду, каб захапіць. Ліцвінкі. Я'РКІ, У яркі. Toe, што i ў свінку. Збярэмса на чыім гародзі i давай у яркі гуляць. Пяслі. У. Назвы гульняў з няяснай матывацыяй АДМІРА'Л, у адмірала. Гульня хлопчыкаў, падобная да гульні ў гдцкі (II). На зямлі праводзіцца лінія. Адзін з удзельнікаў становіцца побач з лініяй, крыху нагнуўшыея, абапіраючыся рукамі на левае калена, астатнія пераскокваюць цераз яго. Затым ён адыходзіць на адзін крок ад лініі, прымае ранейшую паставу i ўсе скачуць цераз яго. Потым адыходзіць на два крокі, на тры i г. д. Калі хто наступіць, скачучы, на лінію або не здолее пераскочыць, то займае месца водзячага. У адмірала цяжко было гуляць, як малы ні перадзыгне, мусіць увёсь час стаяць. Гродна. Відаць, золіжэнне са словам адмлрал мае другасны характар, першапачатковая назва паходзіла ад дзеяслова адмяраць, г. зн. адмерваць крокамі дыстанцыю ад лініі, параўн. наступную назву. АДМЯРНЬГ, у адмярного. Тое, што i ў адмірала. Каўбасіно. ГАУС (?), у гауси. Гульня хлопчыкаў, падобная да гульні ў чыжыка (I). Водзячы стаіць тварам да сцяны, залажыўшы рукі назад; да яго падыходзіць адзін з астатніх удзельнікаў гульні, стукае па руках i хутка адыходзіць на сваё месца. Калі водзячы пазнае таго, хто стукнуў, то апошні займае яго месца. Як пачнуць гуляць у гаўса, чысто рукі зб'юць, пакуль пазная, хто біў. Зарубічы. Няясна; магчыма, звязана з гавёс авёс' праз выраз тыпу даць гаўса, як даць кашы i над., г. зн. мон!на па~ біць. ДУБ, у дуба. Toe, што i ў чыжыка (I) або ў гаўса, толькі звычайна водзячы станавіўся тварам да дрэва. Як пачнуць у дуба гуляць, то нікаторы аш плача, так наб'юць. Кунцаўшчына. Хутчэй за ўсё другаснае золіжэнне з назвай дрэва, параўн. іншыя назвы гэтай гульні: дубняк, дупняк i пад
Дадатковыя словы
барадў, гаусй, дўба, забюць, захбпіш, збліжэнне, збюць, набюць, нікатбры, пакўль, пачнўць, рўкі
8 👁