IV. Назвы гулышу ад назваў прадметаў, якімі (ці з якімі) гуляюць БА'БКЗ, у бабкі. Гульня хлопчыкаў старэйшага ўзросту. На зямлі адводзілі рыску, на ёй ставілі бабкі (косткі) розных памераў. 3 адпаведнай адлегласці кідалі ў іх кавалачкам жалеза або скручаным у жмені ланцужком, стараючыся збіць як найбольш бабак, з якіх кожная мела сваю цану. Як прыёхалі з Расёі, то ўсё ў бапкі хлопцы гулялі. Свіслач. ВЯРО'ВАЧКА, у вяровачку. 1. Гульня хлопчыкаў i дзяўчынак з вяровачкай, звычайна ca звязанымі канцамі. Возьмяш вяровачку, насуняш яё на сталё, каб было нёкулькі дзірак, як ні пападзё пальцам у тую дзірку, каб задзержацъ, то прагуляў. Зарубічы. 2. Гульня хлопчыкаў i дзяўчынак з вярсвачкай. Станавіліся ў круг, пабраўшыся за вяровачку. Адзін пасярэдзіне круга з завязанымі вачыма стараецца злавіць каго-небудзь з гуляючых, пры гэтым можна ўхіляцца, але нельга адпускаць вяровачку. У сё трымаюцца за вяровачку, хддзяць, ухіляюцца, каб ён ні мог злапиць. Бакуны. ГАЛАНЦЬГ, у галанцы. Гульня дзяўчынак з каменьчыкамі. Выбіраюць пяць гладкіх, аднолькавых каменьчыкаў, кладуць іх на зямлю або на разасланую вопратку. Пачынае гуляць адна дзяўчынка: бярэ каменьчык (галанёц), падкідае яго ўгору i ў гэты момант бярэ з зямлі наступны, стараючыся злавіць падкінуты. Пасля падкідае адзін каменьчык i бярэ з зямлі два, затым бярэ па тры i чатыры. Калі не зловіць, гуляць пачынае наступная дзяўчынка. У галанцы доуго можно гуляць. Валотынь. ГАРАДКЕ7, у гарадкё. Гульня хлопчыкаў старэйшага ўзросту, гарадкі. Як з бёжанства прыёхалі, то ўсё ў гараткё гулялі, наш Толік любіў гуляць. Свіслач. ГАРЭ'ХІ, у гарэхі. Гульня хлопчыкаў i дзяўчынак з арэхамі, гулялі зімой, перад калядамі. Вдзьме ў жмёню гарэхаў i пытая: «Цот ці лішка?» Як ні адгадая, то аддаё сваё гарэхі. Клінчане. Вдзьмя гарэхаў у руку i пытая: «Пара ці лішка?» Як зганё, то забірая, як ні зганё — сваё аддаё. Пагараны. ГЕТІ, у гёгі. Тое, што i ў галанцы. Валя натто ш лбу ко гуляла ў гёгі. Кунцаўшчына. ГОДЗЬ, у годзя. Гульня хлопчыкаў. Адмервалі адпа
Дадатковыя словы
бабкз, гбдзя, гулышў, злапйць, насўняш, рукў, тўю
2 👁