БУ'ЛЬКАУКІ, у булькаўкі. Toe, што i ў булькаваткё, толькі пускаюць на ваду. Пусцім усялякіх булькавак i глядзімд, чыя ні лопня, далей заплыве. Адэльск. БУ'РКАУКІ, У буркаўкі. Гульня хлопчыкаў: у костках (бабках) пракручваюць дзве дзірачкі, працягваюць здвоены шнурок, бяруць за канцы i накручваюць шнурок; пацягваючы i адпускаючы яго, прыводзяць у рух костку, якая круціцца вакол сваёй aci i бурчыць. Hapoбім буркавак i давай у буркаўкі гуляць, чыя мацнги бурчыць. Адэльск. Варыянт: доўгі шнурок з косткай або гузікам прывязвалі каму-небудзь да хатняга акна i pacкручвалі, у выніку чаго ў хаце былі чуваць даволі моцныя таямнічыя гукі. Прычэпяць каму-нібудзь буркаўку да акна i буркацяць, пакуль хто ні выскачыць з хаты, нажанё чорта. Адэльск. ГО'МІЛО, у гоміло. Гульня хлопчыкаў i дзяўчынак, падобная да гульні ў блднкі. Кожны сабе наколвае лучынак i робіць з іх квадратнай формы фігуру, т. зв. гоміло; трымаючы за прымацаваную ў выглядзе ручкі лучынку, ходзіць i нараспеў цягне: «Гдміло, гдміло, упала баба з коміна, a дзед з пёчы, пабіў бабі плёчы». Як малыя былі, ў гоміло гулялі, рабілі гоміло. Кунцаўшчына. ГУЛІІАНІЦА. Забава хлопчыкаў i дзяўчынак на арэлях. Гушаніцу зрдбім сабё на дзёраві i гушкаямсаf пакуль хто ні зваліцца. Зарубічы. КРУЦЁЛКА. Забава хлопцаў старэйшага ўзросту; умарожвалі ў лёд кол i на яго насаджвалі старое кола ад воза, да якога прымацоўвалі доўгую жэрдку; да канна жэрдкі прывязвалі санкі (т. зв. сучкі), а спецыяльнымі каламі раскручвалі кола — патрэбен быў вялікі спрыт, каб уседзець на санках. Як рабілі круцёлку, то адзш хлопяц, Гайдукбу Коля, забіўса, упаў i ні кінуўса. Лаша. ПАСВІСЦЁЛ. Забава хлопчыкаў ранняй вясной: зрэзвалі з маладой вярбы галінку, адбівалі кару, здымалі яе i рабілі жалейку ці свісток. От моцно свішча мой пасвісцёл, аш у гушах звініць. Свіслач. ФУЯ'РКА. Toe, што i пасвісцёл. Зробяць хлопцы фуяркі i свішчуць, як мдгуць. Гродна
Дадатковыя словы
булькаукі, буркаукі, бўлькавак, бўлькаўкі, бўркавак, бўркаўку, бўркаўкі, гайдукбў, гбміло, гўшаніцу, гўшкаямсаf, каму-нібўдзь, лбпня, мацнгй, мбцно, пакўль, пўсцім, фуярка, чбрта
1 👁