ГВАЗДЗЕ'ЛЬНЯ ж. Прыстасаванне для вырабу цвікоў. На гваздзсльні можно аткляпаць цвіка, якого хочаш: i танейшага, i таўшчэйшага. У гваздзельні дзіркі ест: большая, меншая, меншая, яшчэ меншая. Якой трэда таўшчыні цвік, так i рабі.
ДЗЫ НДРА' ж. Акаліна на жалезе. Жалезо пат пяском парыцца, іскра прыстаня, вот i палучаяцца дзындра. 3 гарачаго жалеза, як куе каваль, асыпаяцца лупінка такая — дзындра.
ДРУШ ЛЯ'К м. Прыстасаванне прабіваць дзіркі (металічны круглы стрыжань з завостраным канцом). Друшляк ест дзюркі рабіць.
ДРЭЛЬ м. Дрыль. Як ні было бормашыны, дзюрачкі свідравалі дрэлям.
ДУЦЬ ГАРНО'. Падаваць, накачваць паветра ў горан. Пры кавалю быў хлопяц, памагаў яму, круціў тачыло, дуў гарно.
ЖАГА'ЛО н. Жалезны стрыжань для памешвання вугалю. Жагало — завостраная круглая жалязяка падварушыць вугаль. Ж АЛЕ'ЗО h. Жалеза. Жалезо загартоваяцца. Вот зрабіў я табе нажа, а ён чуць што, так i зазубіццаf вышчарбіцца, кепско загартоўваласё жалезо, вот i мяхкі нож.
ЗАЙЗА'ЯР м. Саляная кіслата. Дзе трэба паяць, то зайзаярам мажацца.
ЗАЛЮТАВА'ЦЬ зак. Запаяць. Залютуй дзюрку ў вядрэ.
ЗУБІ'ЛО н. Зубіла. На зубіле рубаюць жалезо.
ЗУБЕЛЦА н. Малое зубіла. Зубілцам серп назубщь.
КАВА'ДЛО н. Кавадла.
КАЗЯЛО'К м. Жалезная падстаўка ў выглядзе трыножніка. Ест казялок жалезны, ставяць ногу каня, як куюць. Адна ножка трошку загнутая, яе прыдзержываць нагой трэба, a другі канец шыршы, на яго i ставяць ногу каня. А то i памыш нох возъмяш каня ногу i paшчышчаяш капыт рашпілям.
КАЛО'ТКА ж. Драўляная падстаўка для кавадла. У землю ўкопана калотка. На калоцца кавадло стаяло.
КАПТУ'Р м. Выцяжны комін над горнам у выглядзе гііраміды.
КАРЫ'ТО н. Карыта. У кузьні павінна быць карыто з вадою гартаваць жалезо. 15. Зак
Дадатковыя словы
гваздзельня, залютаваць, зубіло, каптур
20 👁