Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Г. У. Арашонкава 3 КАВАЛЬСКАЙ ЛЕКСІКІ У ГАВОРЦЫ ЗАХОДНЯЙ ДЫЯЛЕКТНАЙ ЗОНЫ Лексіка запісана ад майго бацькі, Квяткоўскага У. В., які, пачынаючы з юнацкіх год, да апошніх дзён свайго жыцця займаўся кавальскім i слясарным рамяством К 3 малых год я назірала за працай свайго бацькі, знаёмілася з яго кавальскімі інструментамі i засвойвала яго лексіку. Першыя ўрокі кавальскай мудрасці сын парабка атрымаў у старога каваля ў маёнтку Бараціна Карэліцкага раёна. У 1922 г. пераехаў у Нясвіжскі раён i быў кавалём у маёнтку Альба князя Радзівілы, а таксама выконваў усе слясарныя работы ў бровары. Потым быў механікам на спіртзаводзе, затым на біяміцынавым заводзе. Яго дапытлівай думцы, імкненню зрабіць самому кавальскія прылады i інструменты, а таксама прадметы ўпрыгожання (самыя розныя па форме брошкі, скрыначкі-скарбонкі i інш.), парамантаваць швейную машыну, веласіпед, малатарню, жатку, сабрадь радыёпрыёмнік не было мяжы. Калі стары каваль пайшоў на пенсію, ён не пакінуў свайго любімага занятку, які запаўняў усё яго жыццё. Яму заўсёды знаходзілася работа на заводзе. Не было таго дня, каб да яго не звярталіся суседзі ці сяляне з блізкіх вёсак з просьбай зрабіць ключы ці нож, пярсцёнак ці запальнічку, натачыць сякеру, ножніцы, закляпаць або запаяць вядро, бляшанку, адрамантаваць замок, гадзіннік, зрабіць металічныя дэталі ў калаўрот i г. д. Яго агрубелыя ад работы пальцы спрытна трымалі самыя малыя інструменты, шрубкі, спружынкі, розныя калёсікі, i ў яго руках ажываў жаночы гадзіннік самых малых памераў, яго слухаліся i складаныя машыны на заводзе. 1 Нарадзіўся 2.IX 1896 г. у в, Макавішчы Дзяржынскага р-на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 337  ▶