астаўся аднавокінькім; тута ўжо як ні жалей, нічым ні пыправіш.
АДНАНОГЕНЬКІЙ. Аднаногі. Стрыдаціль ён, бедный, дужа балыйэй стрыдаціль, з двыццаці гадоў аднаногінькій, ні ступіць, ні пайціць, усё пытпірайся.
АДНАРУКЕНЬКІЙ. Аднарукі. Жывець бідняжка аднарукінькій, кыня запрежч, i то ні зыпрягець, хумута адною рукою ні сьцягніш.
АДНАСПАЛЬНЕНЬКІЙ. Аднаспальны. Нашто мне шурокій, купіла сабе аднаспальнінькій мытрас, сіньніка ныбіваць ні нада.
АДСТАЛЕНЬКІЙ гумар. Адсталы. Ацстилінькій ты, ацсталінькій, к тваёй Маруські сваты заўтря сыбіраюцца, а ты ў шапку сьпіш.
АДЧАЙНЕНЬКІЙ. Адчайны. Аччайнінькій мульчуган, ета ж нада такою цімнатою адзін пабег, мне б i то кропна було.
АКАНАМІСЦЕНЬКІЙ. Эканомны. Раншы ты такою акынамісьцінькыю ні была, ці ні Зьмітрок вывухріў цябе так.
АКАНОМНЕНЬКІЙ. Эканомны. Аканомнінькыя ты ні разу ні была, етыга ўжо ні гыварі, прібярежч у цябе нічога ні прібірягецца.
АПЯЦІТНЕНЬКІЙ. Апетытны. Апіцітнінькіх пышык ныпікла, салодкія з.макым, зыясіся.
БАЛЮЧАНЬКІЙ. Балючы. Еткія балючынькія раны ў яго, як ён толька трываіць, якоя ета цярьпеньня нада.
БАСАНОГЕНЬКІЙ. Басаногі, босы. Бувала, толька сьнег зьлезіць, мы бысаногінькія бягім у шчавіль, ён толька прулузьнецца.
БАСЕНЕЧКІЙ. Босы. Ты пыглядзі-ка, ён жа басенічкій бегыіць, скарей бярі ў хату, прастудзіцца. Зіма зылігаіць, а я басенічкыя астаюся, валінкі зваліць ні пасьпелі.
БАСЕНЬКІЙ. Босы. Куды ён басенькій у лес noŭдзіць, ногі пыпрыбіваіць, ато i ўкусіць што можыць, niхай цындалікі набуіць.
БЕЗАБРАЗНЕНЬКІЙ гумар. Абуральны, агідны. Ызыбразьнінькія ж ты дзялы тваріш, крепка можыш пыплаціцца за ета.
БЕЗВАЛОСЕНЬКІЙ. Безвалосы. Нечыга ŭ глядзець ету мулюпахтычку, ён ішчэ бізвалосінькій ляжыць у люлькі, чуць каўкыіць
Дадатковыя словы
ацстйлінькій
17 👁