ШЫРАЧЭЙШАНЬКІЙ. Больш шырокі. Нада шыць шурачэйшынькія штаны, такея дудычкі нікрасівы. Каб трошку шурачэйшынькыя рубашка была, я 6 узьдзеў наверьх i пашоў ба. Сітуацыйныя прыметнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі ca значэннем розных адносных прыкмет.
АББІЦЕНЬКІЙ. Абабіты. Квасоля на семя у аббіцінькім гырлачыку. Ён аббіцінькій лаханок, a ніз дзяржыцца ŭ дзяржыцца.
АДЗІНАКАВЕНЕЧКІЙ. Аднолькавы. Як жа вы ім пыдыбралі так купіць адзінакьівінічкія касьцюмчыкі? Яны пырняты, адзінакывінічкія, ні рызьбяреш, айдзе каторый.
АДЗІНАКАВЕНЬКІЙ. Аднолькавы. Тута нечыга атказывыцца, атмыякывыцца, адзінакывінькія як бацька, так i сынок, якей куст, такей i атростычык — большы нічога ні скажыш.
АДЗІНЁСЕНЕЧКІЙ. Зусім адзінокі. Адзінёсінічкыю астывацца дужа-дужа трудна, днём выйдзіш к людзям, пыгаворіш, а як вечыр — сядзіш, сядзіш, усё на сьвеці пірядумыіш.
АДЗІНЁСЕНЬКІЙ. Зусім адзінокі. Адзінёсінькыя прыжыла ўсю жызьню, ці каб каму пыжалілыся, ці рыскызала што, усё адна i адна.
АДЗІНОКЕНЕЧКІЙ. Зусім адзінокі. Гады трі жыў адзінокінічкій, усё сам дзелыў, дайжа хлеб печ наўчыўся, пырасёнка дзіржаў.
АДЗІНОКЕНЬКІЙ. Адзінокі. Адзінокінькыму нійдзе ні. салодка, ныйпачы, калі сваіх нікога німа, жызьню з мыладых гадоў нада ўладжывыць.
АДЗІНЮ СЕНЕЧКІЙ. Зусім адзінокі. Адзінюсінічкыя з малым асталыся, ён як пашоў, так i прыпаў, a йна зы вайну цяпнула горя, усюдых адна.
АДЗІНЮ СЕНЬКІЙ. Зусім адзінокі. Пыжыві сам адзінюсінькій, тады пірістаніш Ганьні завідывыць, пыжыві i ўраньні адзін, i ны работу адзін, i ўвечырі, як турык, адзін у голых сьценых.
АДНАБОКЕНЬКІЙ. Крывы, косы. Нейкія ночвы nyлучыліся аднабокінькія, у іх i ні ататреш як нада, нялоўка.
АДНАВОКЕНЬКІЙ. Аднавокі. Ён i хлопіц нічога сабе, а во ні пывязло змалку: ны кылячок вока скалоў i
Дадатковыя словы
дўдычкі, пірядўмыіш
15 👁