П. У. Сцяцко
ЛЕКСІЧНЫЯ РЭГІЯНАЛІЗМЫ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ
Гэта падборка — дадатак да лексічных рэгіяналізмаў, зафіксаваных у працах «Дыялектны слоўнік. З гаворак Зэльвеншчыны» (Мн., 1970) і «З роднай гаворкі» (зб.: Жывое слова. Мн., 1978). Словы, якія падаюцца тут, запісаны ад мясцовых жыхароў вёскі Грабава Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў 1970—1977 гадах.
АБЯНДЗЕЖЫЦЬ зак., экспр. Абрэзаць. Так абяндзежылі гэту грушу калізуючы, што адно суке стрычаць, мо і ссохня вясною.
БЛЯХАРЧА ж. Жонка бляхара. І бляхар быў, і бляхарча прыбягала наказваць на вяселё, каб найімяннс прышлі.
ВАРЭННІК м. Кухар. Варыш, варыш, і есці ні наварыш. От варэннік с цябе!
ВАРЭННІЦА ж. Кухарка. Хоць малая, а ўжэ капусты наварыла на палудзянь. Малайчына, варэнніца!
ГУЛЯННІК м. Танцор, гуляка. Сёніка на нашум вяселі гуляннікаў ні бракуя, абы было дзе танцаваць, да месца мало.
ГУЛЯННІЦА ж. Танцорка. Яшчэ адна гулянніца прышла, адно да пары гулянніка німа на кадрылю.
ЖАНІЛО н., непахв. Той, хто збіраецца жаніцца; жаніх. Яшчэ ні пара табе жаніцца. Я такого жаніла качаргою ажаню.
ЖЫГАЦЕЦЬ незак. Інтэнсіўна гарэць, успыхваць. Як сухі ялавец, от жыгаціць, як порах! Раз-два згарыць.
КАЛУВАЦЦА незак. Хістацца, калыхацца. Усе зубы хутко паўпадаюць, ужэ калуваюцца, як ясі што цвярдоё.
КАТАННІК м. Той, хто дастае мёд на медагонцы
75 👁