ды, ручаіна. Праз рачаліну з возам цяжка пераехаць, там і летам гразка.
РУЛІ толькі мн. Малако з накрышаным хлебам, булкай (дзяціная ежа). Эх, рулі, рулі, булку хлеба здулі!
РЫЗАВІК м. Посцілка, вытканая з тоўстых нітак і рыззя. За вясну два пекныя дываны выткала і адзін рызавік адаткала.
СКАМЛЁТЫ толькі мн. Тонкая жэрдка з трыма сучкамі на канцы (здымаць яблыкі). У нас яблыкі ні пабітыя, скамлётамі здымалі.
СКЛЮПІЦЦА, СУКЛЮПІЦЦА зак. Сагнуцца. Пара жаць ячмень, увесь склюпіўся, скорчыўся. Састарэў чалавек, суклюпіўся.
СМАГУЛА м. і ж. Працавіты, але скупаваты чалавек. Гэты смагула ў нітку расцягніцца з-за капейкі.
СОМА прысл. Імкліва, нястрымна. Карова, відаць, моцна ўсьмягла за дзень, сома да вады ляціць, ня зьдзержыш.
СОЎКАЦЬ незак. Трымаць дзіця на руках. Старая ў печы паліла, а нявестка дзіця соўкала. Гадаваць. Авечак боляй ня буду соўкаць, пасьціць німа каму, даглядаць цяжка.
СПАСЛЫ прым. Непераборлівы ў ядзе, якому ўсё ідзе на карысць. Наш дэраш быў такі спаслы, еў ня толькі сена, а і салому, і сечку.
СТРОІЦЦА незак. Збірацца, рыхтавацца. Ня прыдзіць на работу, бо ў бальніцу ехаць строіцца. А ўжо сонца за лес коціцца, мая мамка дамоў строіцца (З нар. песні).
СЫЗМА ж. Цвёрдая няўробленая глеба. На такой сызме буракі ня толькі ня вырастуць, алі й ня ўзойдуць.
СВІНАРКА ж. Сівец. На балоця асака расьцець, а на буі — сьвінарка. Дзе сьвінарка, там каса ні бярэць, гэта трава сухая і цьвярдая.
СКЕМКА ж. Палка, расшчэпленая на канцы. Даўней на благавешчыну гадзюк у ськемку лавілі. Высушаць, стаўкуць, карове даюць зьесці, каб ні хварэла.
СЦІСКЛЫ прым. Эканомны, скупы. Аспадар яе сьцісклы, абы-як рубля ні змарнуіць.
ТАРАПОМ прысл. Не шчыльна. Сена ні тапталі, тарапом у брыку накідалі.
ТАРОЙКАЦЦА незак. Безвынікова мітусіцца каля
78 👁