ГКУДЗВІГ м. Зрух у рабоце. Слабыя нашы работнікі, стараюцца, a подзьвігу ні відаць.
ГКУУНАТА ж. Поўня. Заўтра пэўна пагода зьменіцца, поўната ўжо будзіць. Кажуць, што яблыкі надта растуць поўнатай.
ПРАВАВА'ЦЦА незак. Спрачадца, даводзіць сваю радыю. Сойдуцца i пачнуць прававацца, абодва роўныя, кожны з гонарам.
ПРА'ВІЦЬ незак. Апавядаць, расказвадь. Суседка правіла, як ад немцаў уцякала.
ПРЫВА'ЛАК м. Стромы адхон. Пастушкі селі пад прывалкам, захінуліся ад ветру ды ŭ паснулі.
ПРЬГКАЛАТКА ж. Бульбяны суп з мукой. Прыкалатка — першая яда вясной: укапаіш бульбы, булёнчык зварыш, падкалоціш мукой, забеліш малаком — i скора варыць, i смачна.
ПУГА'ЦЬ незак. Прагавіта есці. Наліюць яму місу бацьвіння, ён i пугаіць, аж нос гбаіцца.
ПУРЗГО'ЛІЦЦА незак. Боўтацца ў місцы з ежай. Гэтыя дзеці ні ядуць, a толькі пурзголяцца.
ПУ'ТРА ж. Густы квас з саладухі. Даўней пасты пасцілі, дык якую перапечку з путрай прынясуць на ніву i гэтаму быў рад.
ПУШНЯ' ж. Механічная веялка. Хто хацеў бялейшы хлеб есці, то правеіўшы веялкай, уручную, яшчэ праз пушню перапусціць зярняты.
ПУШЧЭ'ЙШЬІ прым. Крыху горшы. У нас бульба пушчэйшая, як у суседа, яго соткі на высокім.
ПЯРЭ'ПЛАТЫ толькі мн. Азярод. Вясной ластавачка прыляціць з выраю, убачыць пустыя пярэплаты, сядзіць на вяршку i запяець: «Пірапілі, піраелі, піралушчылі-і-і, пакідала поўны пярэплаты — цяпер нічагусінькі-і-і, ніхто ні такі, як пастух пракляты-ы-ы, дома жарэць, на пасту бярэць, прыдзіць дамоў—сквярэцца-а» (Гукаперайманне спеву ластаўкі).
РАДАБСУЦЬ ж. Рэдкае (пра палатно; пасеў, сенажаць). Якое там жыта, радабоць аднаf зямля ні закрыта.
РАСХСУД м. Прастора. Каровам сёлята расходу хватаіць, na ўсім канюшынішчы пасуцца.
РАУГЕЛІЯ ж. Квас з саладухі. Раўгеня з бульбай на вячэру добра.
РАЧА'ЛІНА ж. Месда стоку талай i дажджавой ва
Дадатковыя словы
правіць, прывалак, пугаць, пурзголіцца, пушчэйшьі, рачаліна
30 👁