Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
НАДЫХА'НКА ж. Хлеб з цеста, замешанага грэцкай мукой на аржаной рашчыне. Надыханку бралі на ніву, з кіслым малаком яе елі. НАПРАБЩ ЦЁ прысл. Напралом. Куры разбэсьціліся, напрабіццё ў ячмень лезуць, рады німа. НАРО'ШЧЫ толькі мн. Прыступы. Зуб разбалеўся, учора трыма нарошчамі як уздымецца боль, вытрываць няможна. НАРУ'ЧНІКІ м. Рукавіцы без пальцаў, толькі на запясце. Наручнікі даўней насілі каля работы} пальцы вольныя, i ў рукі ўсё ж ні так холадна. НАСТАЯ'ШЧА прысл. Досыць многа. Грыбоў настаяшча назьбіралі, i марынавалі, i на смажонку аста~ лося. НІВІРУ'ТНЫ прым. Несусветны. Злодзей i гультай ён нівірутны, нідзе ў сьвеце такога німа. Ш ПРЫ ЛКУДАК м. Маўклівы дзікаваты чалавек. Хай сядзіць адзін ніпрылюдак гэты, зь людзьмі ў яго гутаркі німа. НІТВЕ'ДАМА прысл. Нямаведама. Наплёў тут нітведама чаго i пашоў. ПАГАЛСУУШЧЫНА ж. Частаванне, як парсюка заколяць. Цяпер сталі ўсе пагалоўшчыну спрауляць, мода такая ў нас. ПАЛ м. Высокая тэмпература, гарачка. Такі мела пал у сярэдзіне, аж ад памяці адхадзіла. ПАМЕ'ЖАК м. Сухадольная сенажадь. На пахаці дабро расцець, а на памежку — травы ды зёлкі розныя, у сё людзям трэба. ПАРУБЕ'НЬ м. Тонкае бярвенца з зарубкамі на канцы для прыціскання сена, саломы. Сена можна вазщь брыкай, а можна парубнём прыціскаць. ПАСТЫ'Р м. Галоўны пастух. Наш пастыр на берасцянай трубе іграў, каровы яго слухалі. Як запяець пад паўдня: «Лёг-палёг, лёг-палёг — па калені мурог, было піць, было есці, а цяпер проша легчы» — дык каровы палягуць на станавішчы. ПАТАРТА'ЧЫНА ж. Доўгая жэрдка, шост. Узяў нейкую патартачыну i спароў сарочча гняздо. ПЕ'КНЫ прым. Прыгожы. Пекны сад вырас І на пекным месцы. Хустка пешая, уся ў ружы. ПІРГА'ЦЬ незак. Штурхаць. Hi піргайця, дзеці, м ало га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надыханка, нарошчы, памежак, парубень, патартачына, піргаць
10 👁
 ◀  / 337  ▶