Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ішчэ- (-ышчэ). 1. Назоўнікі ніякага роду, якія абазначаюць участкі зямлі, дзе раслі розныя культуры або стаялі гаспадарчыя пабудовы: аўсянішчэ — поле, на якім рос авёс, гумтшчэ— месца, дзе стаяла гумно, жытнішчэ — поле, на якім расло жыта, ільнянішчэ — поле, на якім рос лён, пасвішчэ — поле, на якім пасуцца жывёлы, хатнішчэ — месца, дзе стаяла хата. 2. Назоўнікі ніякага роду з павелічальным значэннем: барадзьшчэ — вялікая, густая барада, гумтшчэ—■ вялікае, высокае, прасторнае гумно, жар ышчэ — вялікая жара, касішчэ — тоўстая, доўгая каса, каўнёрышчэ — доўгі, шырокі каўнер, мужчынішчэ — высокі, здаровы мужчына (Як ідзе na вуліцы мужчынішчэ, любо глядзець), нажышчэ — вялікі нож (Гэтым нажышчам толькі кабаноў біць), насішчэ — шырокі, доўгі, гарбаты нос, сямЧшчэ — вялікая сям'я, халадзішчэ — вялікі холад. -ство. Зборныя назоўнікі: афіцэрство — афіцэры (Што гэто за афіцэрство приехало к Ганне), куластво — кулацтва, начальство — начальства, панство — паны (Прыедзе панство ў сяло i нядзелю весяліцца), партизанство — партызаны, патдмство — патомкі, нашчадкі (Добрэ калі вялікае потомство есь, як з'едзецца на празнік, уся хата гудзе), свшство — свінні (Надаело мне свінство за век, па п'яць мяшкоў мукі за год з'ядаюць), студэнство — студэнты, сусёдство — суседзі (Такая любата Алене, у добрым суседстве яна живе), сялянство — сялянства, таварыство — таварышы, сябры (Вот табе i тавариство, як бяда якая, дак яно ў кусты). -іца-(-ыца). 1. Назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць прадметы, а таксама часткі цела чалавека: дайніца, патыліца, паяснща, рукавща. 2. Назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць жанчын па розных прыкметах: дурнща, зводніца, сплётніца — пляткарка, сримнща — пра бессаромную жанчыну,' хлапёчніца — пра дзяўчыну, якая водзіцца з хлопцамі. -ятко. Назоўнікі ніякага роду з памяншальна-ласкальным адценнем, якія абазначаюць маладняк, жывёл i птушак: буслянятко, жарабятко, качанятко, куранятко, парасятко, птушанятко, цялятко, ягнятко. -эч-а, еч-а. Назоўнікі жаночага роду з павелічальным значэннем: галёча (Да вайны адна галеча ў сяле, а цяпер — любата людзям), пустэча, скупёча — пра скугюга чалавека, старэча — пра старога чалавека, халадэча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедзецца, зядаюць, пяць, срймнща, сямя
2 👁
 ◀  / 337  ▶