быць, хай ужэ бабы, дак ето дзело панятнае), срамнік — бессаромны чалавек, шкдднік. 4. Назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць стравы i печывы: картапляннік— дранік (Кожны дзень ядзім картапляннікі i яны саўсім ня прыядаюцца), крупнік, скавароднік, сырнік, тварджнік. 5. Іншыя назоўнікі мужчынскага роду: вілачнік — месца, дзе стаяць вілы, лесавік— пра жыхароў лясістых мясцовасцей (Калісьці казалі на мяне лясавік, бо жыла ў лесе, a цяпер кажуць палявік, бо нашла замуж у поле), тдрбачнік — пра чалавека, які ходзідь з торбаю. -ін-а, -ын-а. 1. Назоўнікі жаночага роду ca значэннем зборнасці: гарддніна, зелянша (Такая зеляніна вясною на мсе, што дзень бы любаваўса), пушніна, садавіна (Цяпер добрэ ўрадзіла садавіна, на ўсю зіму хопіць), сыравіна. 2. Назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць мяса жывёл: бараніна, зайчаціна — заечына, каніна, кураціна, ласяціна — мяса лася (Вельмі ж ласяціна смачна, я калісьці часто еў, а цяпер як-то ня прыходзіцца). 3. Назоўнікі жаночага роду са значэннем адзінкаваctxi: вярбіна, галіна, гардшына, лучына (мн. лучыны: накалоў лучын), ляйчына (Трэба сказаць конюху, хай ляйчыну памяняе, ато парвецца i тагды каня ня зловіш), салдміна, травіна, фасоліна, хварасціна (Вазьму хварасціну, да як перацягну na спіне, то век будзеш помніць), цагліна. -ота, -ата. Назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць стан, уласцівасць, якасць з адценнем узмацняльнасці: адзіндта, відната (Такая відната на вуліцы, а ты ўсе яшчэ спіш), глухата (Глухата цяпер у с яле, уся маладзёж у горадзе жыве), гразнати — вялікая гразь, красата — вялікая прыгажосць, нудота, пустата, слюпата — вялікая слота, смакати — вялікі смак, срамати — вялікі сорам, хрыпата, цемната, цесната, чыстати. -ун. 1. Назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асоб па дзеянню: балбатун, брахун, буркун, гаварун, дзікун, піскун, рагатун, скакун, траскун, хапун (Свет ня бачыў яшчэ такого хапуна, усе ліш бы з рук, хапу-лапу i пабег па сяле), шаптун, шчабятун. 2. Назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асоб або прадметы па іх асаблівых адзнаках: балыиун, вятрун — вятрак, гладун, прыгажун
Дадатковыя словы
балбатўн, брахўн, буркўн, вятрўн, гладўн, гразнатй, дзікўн, крўп, нудбта, прыгажўн, піскўн, рагатўн, рўн, смакатй, сраматй, траскўн, хапўн, чыстатй, шаптўн, шчабятўн
2 👁