Чтоб было куда соловью летать, Мене молодую побужать. Радч., ГНП, 5; Гом. П АБУРГАЦ Ь зак. Ускласці на некаторы час i зрабіць пышным, расправіць кветкі (пра вянок). Хай мая Верачка тут пагуляе, на галоуцы вяночак тут пабургае. ВП, 262; Маханавічы Рэч. ПАВАЛО'ЧАНЫ (поволочены) дзеепрым. Які валачэцца па зямлі (пра косы). У моем зелененьком саду Там трава потолоченая Русы косы поволоченыя. Дэмб. ООМГ, I, 586. ПАВАЛЫ НІЦБ зак. Запаволіць, зацягнуць справу на нейкі час. Можна будзе яшчэ трохі павалыніць, потым, калі вельмі прыстануць, запішыся на станцыю вагоны грузіць. Сач., А, 18. ПАВАЛЮ 'ХАЦЦА зак. Пайсці, перавальваючыся з боку на бок. I паволі павалюхаўся з хаты. Сач., АП, 46. ПАВІЛЯ'СТЫ прым. Пакручасты, звілісты. Прыходзілася ісці туды, куды кіравала павілястая сцежка. Мел., II, 151. ПАВО'ЗНІЧАК (повозничак) м. памянш. возчык, рамізнік. Послала ж вона да чатыре кони, Чатыре кони, а пятый воз, А 6-го повозничка, щоб привьез. Шэйн, III, 440; Дзякавічы Маз. Кучаравуй да повозничку! Би ж коня да погоняй Из бацькова двора! Шэйн, III, 520; Дзякавічы Маз. ПАВОЙЧЫ К м. памянш. палатно, навітае на навой. Тебе, мати, павойчики, а мне, мати, сувойчики... Радч., ГНП, 85; Гом. ПАВЫ ПУДЖ А'ЦЬ (повыпуджать) зак. Павыганяць, нечакана напужаўшы. И кур из конопли повыпуджаю, А бел кужель, я в прало посаджу. Радч., ГНП, 229; Гом. ПАВЯДЗЕНКА (повядёнка) ж. Традыцыя, звычай, завядзёнка. Повянчавши, як у мужуков повядёнка, привязли яе у свой дом, щоб яна була за ходяйку. Рам., БС, IV; Васільеўка Гом. Да голасу навасёлкаўцаў сапрауды людзі прыслухоўваюцца. Гэта ужо здаўна. Павядзёнка такая. Пал., КЗС, 12. ПАГАВО'Р (поговор) м. Абгавор. «Ой, девка, девица, пусти мине на ночь».— «Не путчу, козаче, боюсь поговору». Радч., ГНП, Гом. Бо я, маладзенька, баюсь пагавору. РП, 577; Тонеж Лельч. ПАГА'ДАНЫ (погаданы) дзеепрым. Што наваражылі (пра хваробу). Цур табе молоденяц от трыдевъять дятинцев от мужицких и от жаноцких... от погаданых. Рам., БС, V, 10; Дзякавічы Гом. ПАГБА'НЫ дзеепрым. Пагнуты. Каля кустоў ляжыць рудая каска. Прабітая. Пагбаная. Дуб., I, 357. П А ГЛ Я Д Н ЕЙ прысл. Пар. ст. Прыгажэй, прыемней на выгляд. Колькі дачка яму [Халімону] ні чаўпла, каб ён усё-такі паглядней апранаўся, хоць тады, калі на рабоце. Саб., ЗПД, 25. ПАГЛЯДНЕ'ЙШЫ прым. пар. ст. п а г л я д н ы. 3 выгляду ён хлопец прыгожы, можа пагляднейшы за Станіслава. Саб., БАС, 107. П АГЛ Я ДНЫ прым. Прыгожы, прыемны з выгляду. Не зважаючы на ладныя гады, Галя была наглядная: твар яе быу загарэлы i прыгожы, постаць стройная... Саб., БАС, 13. А вуліца сапрауды была наглядная: шырокая, у зялёнай мураве, паабапал новыя хаты адна ў адну, пад гонтаю i чарапіцаю. Саб., I, 49. Ганна ж не магла вішнёвых воч сваіх адарваць ад люстра, ашчасліўленая, замілаваная: ці яна гэта, такая незнаёмая, такая наглядная. Мел., V, 299. ПАГО'НЬ м. Пагоня. Кінуу вяселле i пагнаўся ў пагонь. ЧК, I, 256; Мяркулавічы Раг. ПАГУЛЯ'ННЕ (погуляньне) н. Гуляние (правядзенне часу з каханым). Протерала красная девочка долю чераз свою волю, Чераз тое чераз погуляньне. Рам., БС, I—II; Перарост Гом. П АГУЛ Я ХА аг. Гуляка (якая лю
Дадатковыя словы
м<ел, павалочаны, павознічак, павілясты, пагаданы, пагбаны, пагулянне
4 👁