Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
Шэйн, I, 46; Кочышча Маз. ЛЯГЕ НЯК прым. Toe, што летя н ё к. Як мой душок тихеняк, лягеняк, так штоб табе було тихенько, лягенько. Рам., БС, V, 57; Івольск Гом. Л Я ГЕ Т ЕН Ь К А (легесенько) прысл. памянш.-ласк. лёгка (вельмі). Да и снег иде, да мятель мяте. Да дорожка кладется, Ох и десь мойму да миленькому Легесенько икнется. Радч., ГНП, 209; Гом. Дай жа, божа, маёй унучцы лягесенька, дабрэсенька, скарэсенька. РП, 152; Ельск. ЛЯГУ'ША ж. Конь, які брыкаецца. Цыган-рыган! Продав душу за лягушу. Рам., БС, I—II; Беліца Гом. ЛЯДА'ЧЫ (ледачий) прым. Благі, няшчасны. Увсе девки раней встали, И лучшую долю разобрали, Я ж молода спознилася,— Горкая доля мне судилася: А не так горка, як ледачая. Радч., ГНП, 222; Гом. Чумаче, чумаче, житье твое ледаче, Чом не пашешь не ореш, Да ты с Крыму рано йдешь, Чом чумаков не ведешь? Радч., ГНП, 167; Гом. ЛЯЖ НЕУКА ж. 1. Пясчаны насып, пад якім што-н. схавана. Да чыгуначнай станцыі... праз лес ад далёкай рачулкі ідзе прамая як страла ляжнёука — пясчаны насып, пад якім схавана жалезная труба. Нав., Б, 91. 2. Дарога, вымашчаная бярвеннем. Аказваецца, той помніў, што аднойчы яны перабіраліся праз адну з азёрных заток па пасланых некім кругляках — своеасаблівай падводнай ляжнёўцы. Дан., ЗА, 117. ЛЯЖА'ЧКА ж. Рыб. Вуда з грузилам. Дэмб., ООМГ, II, 587; Гом. ляк м. Спалох. Выкачую ляк кошаччій и мышаччій, и вярабяччій, и котиный, лосиный. Рам., БС, V, 35; Жгунь Гом. ЛЯКА'ЦЦА незак. Палохацца. Да не лякайсе — я буду твой. БКЭ, № 40; Ужынец Рэч. ЛЯКА'ЦЬ незак. Палохаць. Надзежду Пятроўну не хацеў лякаць. Шам., V, 373. ЛЯКО'БА (лекоба) ж. Лячэнне. Убачыли тое людзи да як начали лупцаваць цыгана за такую лекобу. Серж., СРБП, 184; Лучыцы Маз. ЛЯЛЕТАЧКА (лелёточка) ж. Памянш.-ласк. да ляля. Да свайго дитяти поглядети, Ти хороше да наряджена, На посаде ти посоджена, Наряджена як лелёточка, Посоджена як сироточка. Радч., ГНП, 78; Гом. ЛЯ'ЛЯ ж. Дзіц. Лялька. Радч., ГНП, 12; Гом. ЛЯНТА'Р м. Упрыгожанне з янтару. На головочцы шовковенькій платок, на плячцы ў девки буйны лянтари. Рам., БС, I—II, 28; Гом. ЛЯПО'РТ м. Рапарт. Сяйчас жа написав ляпорт и отправив, нарадив слугу ик тому ўправляющаму, у котораго находився етый собака. Рам., БС, IV, 112; Васільеўка Гом. ЛЯСГШ ЧА н. павел. лес (вялікі, густы). Наши братики дружны пошли у лясища, да назбирали дровища. Рам., БС, III, 429; Беліца. Л ЯСУН ГХА м. Міф. Л ясны дух. Тяпер яна, лясуниха, з им стрелася. Рам., БС, IV, 93; Балсуны Раг. ЛЯТВО' н. Ляток, адтуліна ў вуллі. Куды ж яны палятуць тады? У звычайнае лятво не улезуць. Будзе буйная пчала, дык i лятво прадзяўбем. Пал., КЗС, 10. ЛЯТУ'НАК м. Мара, летуцение. Ператварыў на сад балота, зрабіў сапраўднасцю лятунак. Дуб., I, 318; Начамі ёй сніўся Нежыхаў, а ўдзень яна ўжо вярталася да яго ў лятунках, тым больш, што дзяўчына наважылася ніколі не вяртацца на бацькаў панадворак — там яе пакрыўдзілі, зняважылі. Саб., БАС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лягуша, лядачы, ляжачка, лякацца, лякоба
6 👁
 ◀  / 177  ▶