Старонка 78
◀ / 177 ▶
КУЛАЧУГА м. Пагард. Кулак (багаты ўласнік, эксплуататар). З выгляду свой, вылезе на трыбуну, Марксам і сацыялізмам хрысціцца, а ў душы — кулачуга. Нав., СД, 157. КУЛІДАЧКА ж. памянш. баханка. Куды горш было з харчамі. Кулідачка хлеба, брусочак маргарыну, некалькі лыжак павідла. Сач., П, 47. КУМАЎЁ (кумовъё) н. Зборн. Кум і кума. И нихто к яму у кумовъё не хоча йти, никога ён не запрося. Рам., БС, III, 148; Гарадзец Раг. КУМІЛЬГАМ (кумільгом) прысл. Кулём, стрымгалоў. Крыкнуў я Трахіму, каб ён хлапчука затрымаў, а сам — кумільгам у кусты. Краўч., НХП, 565. У хаце хлопец хуценька пераапрануўся ў сухое і кумільгом на печ. Саб., БАС, 73. КУМКАЦЬ незак. Тое, што крумкаць. Толькі недзе ледзь чутна булькоча вада на млыне ды кумкаюць, стараюцца перакрычаць адна адну жабы. Сач., Д, 10. Востра, п'яна пахне чарнагалоў, ляніва кумкаюць жабы, як бы прабуючы моц голасу. Нав., СТ, 149. КУМУСЮХНА ж. ласк. кума. А маёй куме ўсё тулаўца. Кумусюхна люба Да галубачка й сіза. РП, 393. КУНЯ ж. Куніца (выкуп за нявесту). Да вжеж я крывса: Куны мои позмокали, А соболи позвисали, А свашечки поосипали. Шэйн, III, 433; Дзякавічы Маз. Крыйса, зяцю, крыйса! И кунями и бобрами И чорными соболями. Шэйн, III, 433; Дзякавічы Маз. КУПАВАНЫ (купованый) дзеепрым. Куплены. Не би мойго горшка, бо ён жа у мяне не простый, а сребный с золотыми бережками, да й не тут купованый. Шэйн, III, 386; Ельск. КУПАВАЦЬ (куповаць) незак. Купляць. Купи ж ты мне черевички у Кіеви на Йвана. У Кіеви куповав, В Чарнигове подковав. Дэмб., ООМГ, I, 526; Рагінь Раг. Да нема попа дома, Да поехав в объезд, Да поехав да льяна — Ключи куповаци. Шэйн, III, 399; Дзякавічы Маз. Да поехав Никипорко купцоваць — Да путавса бацюхно, што куповаць. Шэйн, III, 413; Дзякавічы Маз. КУПІННЕ н. Зборн. Куп'ё. Трэба пашукаць сухога купіння, падабрацца да глыбіні. Мел., V, 385. КУПЦАВАЦЬ (купцоваць) незак. Гандляваць. Да поехав Никипорко купцоваць, Да путавса бацюхно, што куповаць. Шэйн, III, 413. КУПЧАК м. Купец малады. Подо мною тры купчаки ночовали. Рам., БС, VII, 23; Гом. КУПЧАСЦЕЦЬ незак. Купчасціцца. У тое гаротнае, валацужнае лета я палюбіў яшчэ і сядзець між камлёў карыстых беластвольных бяроз, што купчасцелі ў глыбіні Шапчынскага бору. Сач., Д, 346. КУРКА-САКАТУРКА ж. Кураводка, квактуха. Мая курка-сакатурка Па двару ходзіць Куранятак выводзіць. ЖП, 60; Азершчына Рэч. Параўн. курка-сакацерыка. КУРКА-САКАЦЕРЫКА (сокотерика) ж. Тое, што курка-сакатурка. Курки-сокотерики, вам усю ноч сокотаць, а рабу божаму усю ноч спать. Рам., БС, V, 32; Гом. КУРЦІК м. Пінжак кароткі, цесны. На рослым не было ўжо доўгага, з чорнымі абшлагамі на рукавах шыняля, а быў на ім нямецкага крою, з вялікімі кішэнямі на грудзях і з бакоў нейкі руды, тытунёвага колеру курцік. Сач., ЧН, 142. КУРЧА (курчо) н. Кураня. Тут усе згалелі — нічога ні ў кога не асталося. Ні хаты, ні каровы, ні свінні, ні нават курчаці. Сач., П, 19. Гэта ж не тое, што з вёскі: хіба навозішся таго гною за свет, а тут ці свінчо, ці курчо якое выйдзе ўвосень на загон, дык яно не толькі травінку сашчыкне,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 177 ▶