доўгімі пазногцямі і пачаў прагна абшукваць кішэні. У іх не было ні крыхоткі. Мел., II, 436.
КРЫЦЦА незак. Рыхтавацца да вяселля. Да вжеж я крывса: Куны мои позмокали, А соболи позвисали, А свашечки поосипали. Шэйн, III, 433; Дзякавічы Маз. Крыйся, зяцю, крыйся, И конями и бобрами, Червоными соболями, Золотыми пудковами. Шэйн, III, 409; Дзякавічы Маз.
КРЭКАЦЬ незак. Кракаць. І не крэкаюць таксама, жыруючы, дзікія качкі. Лупс., ВТ, 4.
КРЭКНУЦЬ зак. Крактануць. Сасноўскі гучна крэкнуў. Шам., VI, 68.
КСЦІНЫ толькі мн. Абрад. Хрэсьбіны. Як учора да бабусюхна да на ксцінах была. А сягодні На пахмелле прыйшла. РП, 28; Гом.
КУБЕЛЬЦА н. Памянш. да кубло. Тата, а каменьчыкі, а кубельца вераб'інае ты паклаў? Рак., В, 248. І асірацела хата, апусцела хата, апусцела, як тое ўтульнае і яшчэ цэленькае птушынае кубельца. Рак., СЛС, 98. Сям'я. От у якое кубельца Лукер'я папала. Рак., В, 235.
КУБЛІЦЦА незак. Гняздзіцца. Кубліцца, як курыца. Рак., СЛС, 179.
КУБЛІШЧА (кублище) н. павел. да кубел. Чего мати у клеть пошла? На днище, у кублище, по шовковое чепчище. Радч., ГНП, 92; Гом.
КУБЛО н. Гняздо (птушынае). Вось чаму я і глядзець цяпер не магу на іх спакойна, гэта ўсе з аднаго кубла гадзюкі. Крауч., НХП, 96.
КУДЗЕРУШКІ толькі мн. Кудзеркі. Русыя кудзерушки ена попутляла. Рам., БС, I—II, 439; Беліца.
КУДЗЁРЫ прым. Кучаравы. Поле маё каласіста-кудзёрае, Сінія ў золаце ў ім васількі! Грам., В, 91.
КУДОЙ (кудою) прысл. Куды. Кудой жа ж мне йци к табе, я ня ведаю дороги? Рам., БС, IV, 33; Доўск Раг. І ідзе ён, ідзе па той дарозе, што саломаю пацярушана, да й не прымеціў, што гэта не та дарога, кудою яны ішлі. ЧК, I, 229; Петр.
КУДРАВЫ прым. Пеністы. У першым кубачку — віно зеляное, У другім кубачку — піва кудрава. ЗП, 181; Салтанаў Рэч.
КУЁЎДЗІЦЦА (куёвдиться) незак. Вярцецца. Радч., ГНП, 11; Гом.
КУЗЕНЬКА ж. Кошык. Хведарава Каця паўнюткую кузеньку з Шапчынскага бору несла. Сач., Д, 7. Я спыняю белагаловую дзяўчыну, што некуды бяжыць подскакам, з парожняй берасцяной кузенькай. Сач., Д, 414.
КУКАЛЬВАН (кукольван) м. Бат. Семя куколя (пустазелля). Прилятев, где панськія скирты с хлебом, и там понасыпано кукольвану нащот птиц, щоб хлеба ня 'бъядали. Рам., БС, IV, 113; Васільеўка Гом.
КУКАЎКА ж. Заал. Зязюля. А перад домком стаіць явор, а на тым яворэ седзіць кукаўка, а як кукне, так солдата з ружьём выкукне да і становіцьса. БКЭ, № 38; Ужынец Рэч. Параўн. кукуля.
КУКАЦЬ незак. Кукаваць. Ён бачыць — той дурный — што баба ўлезла да будзе кукаць. БКЭ, № 20; Камаровічы Маз.
КУКЕЛЬ м. Бат. Куколь (пустазелле). Бодай жа ты, мальчишачка, тогды ажанився, Як у млыни на камени Кукель уродився! Рам., БС, VII, 27; Гом.
КУКОБІЦЬ незак. Гадаваць, песціць. Кольки год ты кормив, кукобив нас, а тяпер покидаят! Рам., БС, IV, 47; Краснабудск Гом.
КУКУЛЯ ж. Тое, што кукаўка. Полож мене у вишнёвеньким садочку: Там будя кукуля кувать. Рам., БС, I—II, 6; Гом.
КУЛАГА ж. Кул. Страва з аржаной мукі. Радч., ГНП, 13; Гом.
85 👁