Старонка 75
◀ / 177 ▶
ецца). Капейка — коткая, перапічыць яе не паспееш, а яна глядзі і падзелася. Сач., ЧН, 164. КОЧА ж. Фаэтон. Заехалі аны к атцу на двуор, так ана выскочыла із кочы. БКЭ, № 13; Камаровічы Маз. Села ана ў кочы, ідзе яблонь за ею, ідзе стол, ідуць крыслы за ею. БКЭ, № 13; Камаровічы Маз. КОШКАЦЦА незак. Кешкацца, корпацца. З раніцы яны з бацькам кошкаюцца на дзедавай сядзібе. Нав., СД, 189. Драбок насупіўся, маўклівы, задуменны ўвесь дзень кошкаўся пад паветкай. Нав., ТЮ, 208. Юрый папрасіў піць, Франя схадзіла ў хату, залішне доўга там кошкалася. Нав., СД, 351. КРАКОСІЦЦА незак. Красавацца, цвісці. Ай у гародзе крокосіцца, забраў чорт хлопцаў ды й носіцца. ВП, 132; Беліца Гом. КРАЛІ толькі мн. Каралі. А ты, гарный Семене, Ходи сядь коло мене, И крали у мене е, Сватай мене, Семене! Дэмб., ООМГ, I, 588; Свяцілавічы Раг. КРАМ м. Крамніца. Купіў каробку як коробейнік, набраў краму і пашоў до маткі. БКЭ, № 15; Камаровічы Маз. Там твой Иван и з крамом стоить; А з якім крамом — с красным шолком. Радч., ГНП, 4; Гом. Краму дастаць — таксама грабіся, калі не запасся зімой ці летам. Мел., V, 155. КРАМНІЦА ж. Прадаўшчыца. Як увіхалася ў гэты вечар ля Сашы крамніца Раіса! Нав., Б, 103. Давай, пакліч крамніцу. Лупс., ВТ, 35. КРАПАЧОК м. ласк. тытунь моцны. Можа майго самасаду пакаштуеце? Не благі. Калі крапачок да густу — тады якраз. Пал., КЗС, 12. КРАСАТОСЦЬ (красотость) ж. толькі адз. Прыгажосць. Ой зятю, мой зятю, Не глумись з мойго дитяти, Не суши ее молодости, Не губи ее красотости. Радч., ГНП, 164; Гом. КРАСЕН прым. Прыгожы. Штобы наш коровой красен був, Штобы наш Никипорко щастлив був. Шэйн, III, 403; Дзякавічы Маз. КРАСНЕЦЬ незак. Прыгажэць. Наша Оксенька краснее. Шэйн, III, 437; Дзякавічы Маз. КРАТАВІННЕ н. толькі адз. Зборн. Кучкі зямлі, наточаныя кратамі. Дол быў няроўны, паклычаны кратавіннем. Сач., БРВ, 272. КРАЦЬ (крать) ж. Столка. А чарадник узяв, пугу парагнув у кольки кратей, и ўдарив мяне дванатцать разов. Рам., БС, IV, 103; Маркавічы Гом. КРАШШАЙ прым. Пар. ст. Прыгажэй. А думаю так, що песня луччай и крашшай! Рам., БС, IV, 107; Васільеўка Гом. КРОМКА ж. Крамка. Паперу, аркуш хлопцы купили ў местэчку ў кромцэ. Серж., СРБП, 81; Лучыцы Маз. КРУГАВЕРЦЬ ж. толькі адз. Галавакружэнне. Перад ім, як жывая, устала яркая, уся ў сцягах, у маляўнічым святочным убранні фестывальная Масква, стракатыя да кругаверці ў галаве натоўпы шумлівай моладзі. Краўч., НХП, 542. КРУГЕЛЬЧЫК м. Жэтон у форме кружка. У прахадной Наташа вешае на цвічок табельнай дошкі бляшаны кругельчык са сваім рабочым нумарам. Краўч., НХП, 609. КРУГЛЯШ м. Кругляк. Іван Пятровіч думаў, што ён як след не ведаў свайго Віктара, што для тых, якія павезлі кругляшы, гэта — звычайныя дровы. Дан., ЗА, 119. КРУЖКА прысл. Кругом, навокал. Ён гэта азірнуўся кружка, хто гэта атвяшчае — няма нікога. ЧК, I, 246; Мяркулавічы Раг. Кружком. Танчуть, каа, кружка за руки побравши. Рам., БС, IV, 140; Балсуны Раг. КРУЖКІ толькі мн. Карункі. А ти я ня девка, Ти я ни паненка: Сподница у кружки, Чатыры подушки! Рам., БС, VII, 40; Гом.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 177 ▶