Увогуле пры адборы рэестравай лексікі ўкладальнікам ёлоўніка давялося кіравацца наступнымі прынцыпамі: уключаць словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных каранёвым саставам (гэйкнуць — крыкнуць, дуйка — мяцеліца, дзявічкі — вячоркі); семантычнай структурай (аддзел — атрад, дзяжка — лыка, дружына — муж, зарагацець — заіржаць); словаўтваральнымі (аблік — улік, абрадзіць— нарадзіць, агіцірнік — агітатар, гарац — гарнец, грыбавік — грыбнік, зачаць — пачаць); марфалагічнымі (брыва ж.— брыво н., гарно н.— горан м., дзіва ж.— дзіва н., дэпеш м.— дэпеша ж., закус м.— закуска ж., зграй м.— зграя ж., змярканак м.— змярканне н.) i акцэнтуацыйнымі асаблівасцямі (бахдн — бохан, вясёла — весела, горшчык — гаршчок, даляй — далей, дзянны — дзённы, дурнота — дурната, запячак — запёчак). Усяго ў слоўніку налічваецца каля 3500 рэестравых слоў. Усе лексемы размешчаны ў алфавітным парадку з захаваннем правапісу арыгіналаў (y матэрыялах з мастацкай літаратуры) i перадачай іх згодна з правапіснай сістэмай сучаснай беларускай літаратурнай мовы (y фальклорных запісах), але з паралельным напісаннем у дужках у мясцовым вымаўленні. Кожнае рэестравае слова забяспечана граматычнай, a калі неабходна, i спецыяльнай паметай, пасля чаго падаецца яго значэнне. Што датычыць абсалютных сінонімаў (лексічных, словаўтваральных i марфалагічных), то яны афармляюцца самастойнымі слоўнікавымі артыкуламі, але тлумачацца толькі адзін раз там, дзе ўпершыню cyстракаюцца ў рэестравай частцы слоўніка. У канцы слоўнікавага артикула прыводзяцца параўнальныя сінанімічныя пары. Тлумачэнне фразеалагізмаў падаецца пры апорным слове. Скажам, рэестравае слова даць ужываецца не толькі самастойна, але i як апорнае слова ў спалучэннях даць дыбка, даць жару, даць загуды, даць ляшча (плескача), даць нырца, даць прачуханца. Такі ж прынцып захаваны i пры падачы ў рэестравай частцы слоўніка ўстойлівых спалучэнняў. Рэестравыя словы, іх значэнні, фразеалагізмы i; устойлівыя спалучэнні ілюструюцца прыкладамі іх ужывання ў фальклорных i мастацкіх тэкстах. I толькі ў некаторых выпадках цытуемыя ўрыўкі з этнаграфічных матэрыялаў адсутнічаюць, бо неабходныя словы не забяспечаны імі або растлумачаны на рускай мове. Ілюстрацыйны матэрыял суправаджаецца пашпартызацыяй, а пасля кожнай фальклорнай цытаты прыводзіцца назва вёскі, дзе быў запісаны матэрыял. Ba ўсіх ілюстрацыях да рэестравых слоў захаваны асаблівасці мясцовага вымаўлення i правапісу, за выключэннем кантэкстаў з дарэвалюцыйных выданняў, у якіх літара Ъ заменена літарай e, ъ у канцы слоў апушчаны. У стварэнні слоўніка прынялі удзел: У. B. Анічэнка («Прадмова», А—3), В. А. Горленка (Л—П), Л. I. Злобін (P—Я), Д. А. Лявончанка (I-K). Укладальнікі слоўніка шчыра ўдзячныя рэцэнзентам — кандидатам філалагічных навук А. К. Малюку, Я. M. Рамановіч i А. I. Чабярук за іх каштоўныя парады i пажаданні, накіраваныя на паляпшэнне зместу гэтай працы
Дадатковыя словы
ббхан, гаршчбк
7 👁