Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
ПРАДМОВА Неадкладнай задачай нашых моваведаў з'яўляецца складанне рэгіянальных слоўнікаў рознага тыпу, каб на аснове іх у далейшым падрыхтаваць поўны слоўнік беларускіх народных гаворак. Значным дасягненнем дыялектолагаў можна лічыць актыўны збор, сістэматызацыю i лексікаграфічную апрацоўку мясцовай лексікі, якая здаўна бытуе ў народным асяроддзі на правах рэгіянальных норм. На жаль, у нас яшчэ недастаткова вывучаны ў лінгвістычных адносінах фальклорны эпас, у якім захавалісд цікавыя дыялектныя словы i формы. 1х не заўсёды ўдаецца зафіксаваць сёння ў вясковых населеных пунктах з-за нівеліроўкі, а часта i сцірання дыялектных адрозненняў пад уплывам беларускай літаратурнай мовы. Каштоўнасць фальклорнага матэрыялу павышаецца яшчэ i тым, што ён бярэ свой пачатак з глыбокай старажытнасці, ствараўся i беражліва захоўваецца не адным пакаленнем з характэрным для яго мясцовым вымаўленнем у кожным канкрэтным выпадку. Фальклорная лексіка значна дапаўняе лексічнае багацце сучасных беларускіх народных гаворак. Асабліва вызначаецца ў гэтых адносінах Гомелынчына, у склад якой уваходзіць значная частка Усходняга Палесся, дзе бытавалі i бытуюць сярод вясковага насельніцтва самабытныя фальклорныя матывы, якія захоўваюць разнастайнасць i спецыфіку гутарковага слова. Другой немалаважнай крыніцай адлюстравання рэгіянальнага моўнага каларыту з'яўляюцца творы беларускай мастацкай літаратуры, у якіх пісьменнікі найчасцей карыстаюдца мясцовай лексікай у стылістычных мэтах, асабліва пры характарыстыцы мовы персанажаў. Сярод твораў гэтага тыпу творы пісьменнікаў, што паходзяць з Гомелыдчыны, займаюць асобнае месца. У іх найболын поўна прадстаўлена дыялектная лексіка, недастаткова зафіксаваная існуючымі слоўнікамі, Укладальнікі слоўніка паставілі сваёй задачай стварыць лексікаграф/ічную працу камбінаванага тыпу на аснове фальклорных матэрыялаў, запісаных на тэрыторыі Гомельшчыны ў дарэвалюцыйны i савецкі час, a таксама твораў беларускіх пісьменнікаў, што паходзяць з гэтага кутка Беларусь Ад існуючых слоўнікаў ён адрозніваецца не толькі тым, што ў ім сістэматызаваны i лексікаграфічна апрацаваны многія но вы я лексемы, але i, гэта галоўнае, вызначэннем яго рэестравай часткі. У слоўнік не ўключаліся словы, змешчаныя ў нарматыўных лексікаграфічных крыніцах без памет абласное, размоўнае, прастамоўнае, устарэлае. Даволі складанай праблемай для ўкладальнікаў слоўніка было вызначэнне рэгіянальнай лексікі ў беларускай мастацкай літаратуры, дзе нярэдка цяжка сказаць, якое слова ўведзена пісьменнікам з народнай мовы, а якое, можна лічыць яго ўласным новатворам. Каб вызначыць рэгіянальную спецыфіку такіх лексем, яны, як правіла, супастаўляліся з фальклорнымі запісамі i дыялектнымі матэрыяламі Гомельшчыны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюцца, лексікаграфіічную
5 👁
 ◀  / 177  ▶