цы. Радч., ГНП, 107; Гом. Ой, не хадзі Грыцу, да й на вечарніцу. Б, II, 630; Косетаў Калінк.
ВЕЧАРНІЧКІ толькі мн. Ласк. да вечарніцы. Звали мене на вечарнічкі — негде мне сести. Рам., БС, I—II; Буда Раг.
ВЕЧАРЫНА ж. Вечарынка. Аднойчы ўпоцемку на вечарыне прытулілася была да яго. Дуд., М, 4.
ВЕЧКА н. Вейка. Пазіраючы некуды ў столь, ён пачаў гойдаць вечкам і гаварыць. Гам., ША, 50.
ВЗАПЕР прысл. Узапар, запар. В запер три дни добре поедав. Радч., ГНП, 11; Гом.
ВЗВЕЛІЧАЦЬ незак. Узвялічваць. Что тебе, летейко, взвеличають, Мене, зимочку, проклинають? Радч., ГНП, 7; Гом.
ВЗВЕСЕЛІЦЬ зак. Развесяліць. Ой я, летечко, да веселое, Луги, горы измочило, Луги, горы взвеселило. Радч., ГНП, 1; Гом.
ВЗМАГЦІСЯ (взмогцисе) зак. Натужыцца. Так Андрушка бачыць, што погано з ім будзе, так взмогсе, да проломаў веко і хочэ вускочыць. БКЭ, № 31; Юравічы Рэч.
ВІД м. Твар. Вид у яго обруз, вочи позаплывали, позакоравили,— можа месяц не мывся. Рам., БС, III, 26; Буда Раг. Коли уроки большія, дак треба узять жменьку соли у руку и водить рукой ниц по виду и казать етую молитву. Рам., БС, V; Раг.
ВІДАВОК м. Від (поле зроку). Зрэзаўшы ўсе тыя, што раслі на відавоку, ён пачаў шукаць баравічкоў пад леташнім прэлым лісцем. Саб., ЖЗ, 174.
ВІДНЕНЕЧКА безасаб. у знач. вык. памянш. відна. У каморцы аконачка, У аконечцы відненечка. ВП, 224; Заполле Петр.
ВІДНЕНЬКА (видненько) безасаб. у знач. вык. памянш. відна. А моя дзеўка пирасватана, Нидалечка, близенька. В окенца видненька. Шэйн, I, 85; Калкі Рэч. Месечик взойдзе,— то видненько будзе. Шэйн, III; Дзякавічы Маз. Параўн. відненечка.
ВІЖАВАННЕ н. Сачэнне, назіранне. Палавіна партызанскага жыцця — такое вось віжаванне. Нав., СТ, 163.
ВІЛЁНКА. Гл. пасцілка-вілёнка.
ВІЛЮЖНЫ прым. Звілісты. А далей туды, на той бок вілюжнай, выгінастай срэбнай палоскі ракі, як сягнуць вокам, росна зелянеў луг. Саб., I, 140. Наша часць на світанні асядлала невялічкую вілюжную шашу. Саб., ЗПД, 110.
ВІНАВАЕЦ (виноваец) м. Віноўнік. Ён сказуя: вот, батюшка: ето виноваец мой — вяду к пану на жалобу! Рам., БС, 11; Нісімкавічы Раг.
ВІНАГРАДДЗЕ (виноградзье) н. Зборн. Вінаграднік (участак). На его дворе сей дом золезны, Позатыльяко — се виноградзье. Д-З, ПП, 143; Красная Воля Маз.
ВІННІЦА ж. Вінны склеп. А у купца була винница. Рам., БС, III, 337; Азяраны Раг.
ВІСКОВЫ прым. Скроневы. Так у раба божага зубищаем ня бывати, ни темяньнику, ни висковым. Рам., БС, V, 84; Перарост Гом.
ВІТУХА ж. Мазанка. І не дзіва, калі кінецца ў вочы лазовая вітуха, абмазаная глінай да вапнай пабеленая,— якраз такая, як бялеюць за ракой, дзе ўжо Украіна. Рак., СЛС, 6.
ВІХУРЧЫК м. памянш. віхар, віхор (невялікі слуп попелу). Абапал шляху стаялі абгарэлыя каміны, ды на вогнішчах вецер закручваў віхурчыкі попелу. Саб., ЗПД, 49.
ВІШАР (вишер) м. Асака. Да по вишеру галочки летали, Ены свои перья сбивали. Радч., ГНП, 81; Гом.
ВЛАДЖАЦЬ незак. Уладжваць, уладкоўваць куды-н. Той мех дзержыць, а той усе грошы сыпле. Насыпаў пяць мехоў.— Ну
80 👁