ВАШАБОЙКА ж. Дэзінфекцыйная камера. Прыходзілі і тыя, што лаяліся з ёй, калі яна забірала хворых ці прымушала несці ўсе набыткі ў «вашабойку». Шам., II, 95.
ВАЮВАЦЦА, ВАЯВАЦЦА (воюватца, ваяваціся) незак. Біцца (біць адзін аднаго). Вот и стали воюватца. Воювались, воювались, Иван и ўморився. Рам., БС, III, 12; Гом. Што ў Кіеў хадзіць — богу маліцца, А ў Чарнігаў — ваяваціся. Ой, а ў Лоеў — таргаваціся. ЗП, 225; Дзяражычы Лоеўск.
ВАЯВОД (воевод) м. Гіст. Ваявода. Отож карагод, отож воевод. Шэйн, III, 183.
ВБОЛЬШКІ прысл. Большы. Тольки хотев домов ити, аж бачу за поповым гумном сидить птица, с сенную копу вбольшки. Рам., БС, III, 434; Гом.
ВЕКАВУХА ж. Старая дзеўка. Антанюк добра ведаў і разумеў жанчын — сялян-матак, дарослых дачок, іх старасвецкі клопат: каб, крый божа, не стала доня векавухай. Шам., V, 112.
ВЕЛІЧЭЙ (величей) прым. пар. ст. вялікі (высокі). А каб дожди поливали, Была б трава величей. Дэмб., ООМГ, I, 530; Гом.
ВЕНЧЫК м. Ласк. Вяночак. Не заносе майго венчыка, Бо мой венчык патрэбчык. ВП, 393; Тонеж Лельч.
ВЕРАДОВЫ прым. Навярэджаны, натруджаны. Поможитя мне выговорить уси скулы и ўси болячки... тридевять верадовых. Рам., БС, V, 79; Баршчоўка Гом.
ВЕРАЎЧЫНЫ прым. Вераўчаны. Жанчыны па агародах капаюць бульбу. Чарнявы падлетак вядзе на вераўчыным повадзе гнядога коніка. Нав., СТ, 329.
ВЕРБІНА ж. Вярбіна. Не стой, вербіна, над вадою. Б, II, 136; Гом. і Раг.
ВЕРХІ прысл. Верхам, вярхом. А собаки тыя верхи на яго, да як узяли шкуматать. Рам., БС, III, 77; Перарост Гом. Ён сеў на яго верхі. ЧК, I, 247; Раг. Хацелася паказаць фашыстам, што людзі, на якіх яны селі верхі, не такія ўжо рахманыя, што яны могуць убрыкнуць гэтак, што аж зубоў не пазбіраеш. Саб., I, 247.
ВЕРЧ м. Скрутак чаго-н. Ігнаціха... размотвала лазовы верч — мерылася кроіць дзядкі на другую пару лапцей. Кап., СЖЛ, 24.
ВЕРЧЫКАМ прысл. Паднята, узнята ўгару. Тузік, трымаючы хвост верчыкам, час ад часу, каб паказаць, што і ён не абы-што, а вартаўнік дома, рабіў некалькі крокаў наперад. Краўч., НХП, 3.
ВЕРЫДАВАЦЬ незак. Арудаваць, распараджацца. Гэта ж Лёўка злёгся з Усцінам і верыдуе ўсім у калгасе, як сам хоча, хоць ён і не калгаснік. Саб., II, 114.
ВЕСТАНЬКА ж. Вестачка. Леци, леци да соколику Да на мою да сторононьку, Кажи, кажи да вестоньку, Що везомо да невестоньку. Шэйн, III, 438; Дзякавічы Маз.
ВЕСЬКІ прым. Вясковы. Ведамо, паны, што ены не вырабляюць з веськими дзеўками з самага маленства. Серж., СРБП, 144; Лучыцы Маз.
ВЕХТАВЫ прым. Убываючы месяц, апошняя квадра (фаза) месяца. Приступитя и поможитя рабу божаму Альлю выговорить ляк уси тни и ўси перапалохи, и молодиковыя, и вехтавыя. Рам., БС, V; Красная Буда Гом.
ВЕЦЦІЙКА (ветьтійко) н. зборн., памянш. вецце. Да я ж тябе хоть ня высеку, Дак зломлю, Да я ж твое ветьтійко поломлю! Рам., БС, VII, 35; Гом.
ВЕЦЯРЫСЦЕЙ (ветеристей) прысл. пар. ст. ветрана (мацней — пра вецер). Повей ветер по рози, По широкой дорози. Да повей ветеристей, де жито ядренистей, Да колос колосистей. Радч., ГНП, 62; Гом.
ВЕЧАРНІЦЫ толькі мн. Вячоркі. И твоя еда, и твоя хода, Пересуджены будуть, А вжеж твои вечерницы, У свекрухи на поли-
75 👁