Старонка 19
◀ / 177 ▶
АЧЭРПВАЦЬ незак. Зачэрпваць. Яшчэ раз цяжка ўздыхнула, пайшла ў хату і вынесла вялікае драўлянае вядро, акутае жалезам, каб было чым ачэрпваць і цягаць са студні ваду і глей. Сач., ЗМП, 84. Марыля бяжыць да вядра, ачэрпвае карцом ваду, нясе маці. Сач., НН, 219. АШКАЛЁПАК м. Асколак. Ашкалёпкамі гранаты яму пасекла ўвесь бок, і ён сцякаў крывёю. Саб., І, 269. АШКЕЛАК м. Асколак (люстэрка). Не адна з дзяўчат чакае сустрэчы, углядаючыся ў ашкелак люстэрка, падводзіць вугалем бровы, а звычайным бураком, звараным на абед, падфарбоўвае губы. Нав., СТ, 61. АШМЁТАК м. Шматок. Мікіта са злосці рве яе [салому] абедзвюма рукамі і кідае зверху на мокрую зямлю ашмёткі таго, што некалькі гадоў ляжала на хляве. Дан., Ж, 151. За акном быў аснежаны пляцок з голым крывым дрэвам, з ашмёткамі саломы на снезе. Мел., VI, 369. АШЧАПЕРЫЦЬ зак. Абхапіць, абняць (моцна). Але ззаду падскочыў Валодзя Шумаковіч і, ашчаперыўшы рукамі, зваліў на падлогу. Саб., ІІ, 68. Параўн. ашчарэпіць. АШЧАРЭПІЦЬ зак. Тое, што ашчаперыць. Амелька выскачыў з-за стала, ашчарэпіў доўгімі касцістымі рукамі Ганну і пачаў цалаваць. Саб., ЖЗ, 88. АШЧЭПАК м. Кавалак чаго-н. Насіце ж, пчолкі, салодкі мядок, Я ж, старая,— тоўсты ашчэпак. ЗП, 195; Дарашэвічы Маз. Б БАБНІК м. Бабінец. Пяе, а сам аглядуетца: ти не разжалобив ён каго? Аж и бача: стоить чаловек ли бабнику, ды й плача. Рам., БС, ІІІ, 428; Гом. БАБРАВІНА ж. Месца, дзе водзяцца бабры, Тольки ены вылезли на бераг, ось два мужыки як шабултыхнуцца ў бабравину, насилу их Иванчык выцягнуў. Серж., СРБП, 57; Лучыцы Маз. БАБУСЕНЬКА ж. ласк. баба. Бабусенька догадалася, в одзин чобот обувалася. Шэйн, ІІІ, 388; Ельск. Параўн. бабусюхна. БАБУСЮХНА ж. Тое, што бабусенька. Як учора да бабусюхна да на ксцінах была. РП, 280. БАГАЦЕННЫ прым. Вельмі багаты, заможны. Радч., ГНП, 8; Гом. БАГНЮТА ж. Багна. Несалодкая гэта справа — дыбаць па гэтай багнюця. Мел., ІІ, 389. БАДЗЯКАВАЦЬ незак. Сноўдацца, аціракца. Што гэта вы, суседзі, тут бадзякуеце. Сач., Д, 387. БАДРЫЛА (бодрила) м. Хвалько. Дак яна убачила и ня стерпила: девки, каа, поглядитя: бодрила, каа, нейкій! бодрила. Рам., БС, IV, 93; Балсуны Раг. БАЙБУС м. Падлетак высакаросы. Мітрафан, дай таму байбусу ў рот суслу, а сам бяжы сюды. Саб., ЗПД, 52. // Гультай (вялізны). «Настаўніцы вунь самі ўскопваюць соткі, а тыя байбусы Міронавы яшчэ хабар за каня тыцкаюць»,— хмурачыся гаварыў Дарафей. Дан., МН, 20. БАЙБУСАВАЦЬ незак. Сноўдаць без справы. До байбусаваць!.. Уладкоўвайся куды-небудзь на працу. Сач., А, 17. БАЙДАКА ж. Байдарка. Эр., ОБП, 213; Брагін. БАЙДУЖА прысл. Добра, спакойна. Ну, понянялися мы так, посварилися, да й ўсё, и байдужа. Рам., БС, IV, 102; Маркавічы Гом. БАЙСТРУЧАНЁ н. Дзіцяня, дзіцянё пазашлюбнае. Крыўда на тое, што дачка прынесла ў прыполе байстручанё. Саб., І, 331. БАЛАЗЕ прысл. Добра. Таму ўся надзея ў нас у сям'і была на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 177 ▶