Старонка 18
◀ / 177 ▶
біць, дай годзі. БКЭ, № 25; Камаровічы Маз. АСЬМАК (осьмак) м. Уст. Манета (4 кап.). А от панначко, озьми булачку [каравайчык] хлеба, дробок соли и полотна на рукава да трохи осьмаков. Шэйн, III, 384; Ельск. АСЯГАЦЦА (осягацца) незак. Спяшацца, апераджаць. Да той мёртвец хочэ іці дохаты піво піць, а козак осягаецца, думае: можэ пеўні засьпеваюць. БКЭ, № 36; Юравічы Рэч. АСЯНЧУК (асенчук) м. Парася восеньскае. Не раўняй асенчука за весьнянога парасяці, той ужэ поцьвінак гэць екі, а еці карляк. Серж., СРБП, 20: Стадолічы Маз. АТАЙБАВАЦЦА зак. Уладкавацца, размясціцца. Праляжаўшы ў траве паўдня і так не здагадаўшыся, што за чалавек і адкуль ён прыбіўся на паляну, атайбаваўся тут, ля майго агню. Сач., АП, 337. Цётка Гарпіна... прыехала з Нямеччыны трошкі раней за нас і ўжо атайбавалася на нашым селішчы. Сач., БРВ, 175. Добра, што Галя з Вадзімкам атайбаваліся тут, у Бацькавічах. Саб., БАС, 178. АТО (ото) часц. Вось. Ото, дзедку, у мене быў чорный хлеб і вода, а цепер белый хлеб і віно. БКЭ, № 34; Юравічы Рэч. Ото ж карагод, ото ж воевод. Шэйн, III, 170; Маз. АТРОК (отрок) м. Дзіця (падлетак). Твоя сястрица, моя зовица страбила индика, страбила нашаго отроча. Рам., БС, III, 286; Гом. АТУКАЦЦА зак. Прызвычаіцца. Трохі ўжо змірылася, атукалася, прывыкаць пачала. Рак., БВ, 22. АТЫЛЫ прым. Сыты, тоўсты. Тры гладкие, атылые ксендзы сабралися ехаць на воды лечытца. Серж., СРБП, 64; Лучыцы Маз. АХВІЦЫНА ж. Флігель. Пан велеў перанесци их у ахвицыну й палажыць там, гдзе ены лежали першую ноч. Серж., СРБП, 65; Лучыцы Маз. АХВОТКА: у ахвотку — у ахвоту Ездзіла-ездзіла ў поўную ахвотку, аж выбірацца не хацелася. Дан., Ж, 99. АХЛАМОН м. Чалавек неахайны. Ты, як ахламон, прэш у чорным пінжаку, але ж я маўчу. Нав., Б, 32. АЦАЛЕЦЬ зак. Уцалець. Калі выпадкам зловяць ці заб'юць аднаго — можа другі ацалее, дадому дойдзе. Сач., А, 12. Але ад той пасадкі мала што ацалела — што пасохла, а тое, што прыжылося і зазелянела,— паламалі самі людзі. Сач., ПНР, 166. АЦЕЦКІ (отецкий) прым. Бацькоўскі. Ой я роду не такого, чтоб полюбила абы якога. Ой, я роду шляхетского, полюбила сына отецкого. Радч., ГНП, 4. АЦЯЖАРАННЕ н. Вагавітасць, цяжкасць. Залішняе ацяжаранне ад спакойнага жыцця. Лупс., 3, 191. АЦЯМНЕЦЬ зак. Сцямнець. А як толькі ацямнела — запалілі. Сач., Д, 94. АЧАРОТ (очарот) м. Чарот, трыснёг. Дзе б ты ни лёг, ня прикоснетца ничога к табе, хоть и на кладовъи, хоть и из зямли поганое що выходя, хоть и в рову, хоть и в очароти. Рам., БС, V, 1; Красная Буда Гом. АЧОМАЦЦА зак. Апамятацца, агледзецца. Было відаць, багата хто быў як бы аглушан бачаным, не мог ачомацца. Мел., VI, 364. Ачомаўся толькі тады, калі ўбачыў Алёшу. Гам., ША, 134. Зараз ты прыйдзешся па свежым паветры. Ачомайся трохі. Губ., БК, 31. Маці, нібыта ачомаўшыся ад забыцця і залішняй расчуласці, знікла за дзвярыма на чыстай палавіне. Рак., СЛС, 65. АЧЭПКА ж. Вяроўка ў калысцы для калыхання. Гадавала мяне родная матанька, Цёмнай ночы не даспаўшы, Яснай свечы не тушыўшы, Ачэпак з ножак не спушчаўшы. ЗП, 318; Раг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 177 ▶