уцякаць. Даваў ad іх такога алалаху. Д уб, I, 363. АЛЕБО' злуч. Або, альбо. Выговаруетца рабу божаму (алебо рабыни) уроки урочащи, жаноцкія i паробоцкія, мужчынскія i бабськія. Рам., БС, V, 21; Дзятлавічы Гом. Параўн. а л i. АЛГ злуч. Toe, што а л e б o. Hy, яны колькі там прабылі, год алі паўгода, a радзіла тая баба дачку сабе. ЧК, II, 126; Азяраны Раг. АЛЕ'НТЫ (алентый) прым. Пунсовы. Зеленая рученька. Алентый цвет. Шэйн, III, 424; Дзякавічы Маз. АЛ ЕС м. Луг заліўны; месца забалочанае. Прывёў іх аднаму яму вядомымі сцяжынкамі ў алёс. Дан., Ж, 21. АМУНГЧНІК м. Сельскагаспадарчая прылада (амуніцыя). У калгасе Нупрэй вартаваў свіран, амунічнік, увесь арцельны двор. Дан., НД, 49. АМШЭ'НЬ м. Амшанік. Радч., ГНП, 13. АНГЕ'ЛЕЦ. Гл. пас тыр- ан гел е ц. АНГЕ'ЛЬСКІ прым. Англійсхі. Блішчыць трубой над морам ангельскі параход. Дуд., ШШ, 8. АНГГАДКІ прысл. Хоць бы што. Добра тым., у каго над вокнамі расце бэз, наламаў сабе i анігадкі. Саб., ЖЗ, 84. Анігадкі нажыла сабе гаспадара. Кап., СЖЛ, 7. АНДЗЕ'Л м. Анёл. Дзень добры вам усім, а вас, Карней Тарасавіч, з днём андзела. Губ., НКП, 332. Параўн. а н я л. АНІКО'ЛЕЧКІ прысл. Памянш. Ніколечкі. Чаго вы, дзівакі? Тут аніколечкі не страшна. Дан., ЗА, 128 АНІЧАГУСЕНЬКІ прысл. Памянш. Нічагусенькі. Яна анічагусенькі не ведала, Сабіна звяла яе да сваёй прыстані. Рак., БВ, 4. АНЯ'Л м. Тое, што а н д з е л. «Хто там?» — пытае ксёндз. «Анял з небе». Серж., СРБП, 52; Лучыцы Маз. АПАНУ'РЫ ЦЦА зак. Зрабіцца панурым. Ад прыроды маўклівая, Феня, пасля таго, як пастаялі яны ля пірамідкі, дзе быу пахаваны лейтенант Астап Качарга, яшчэ больш апанурылася. Дан., Ж, 38. АПА'СВАЦЦА (апасватца) незак. Апасацца, асцерагацца, баяцца. За гэтым самым у гэту нядзелю нихто ня ходзя ў лес,— бач, апасуютца. Рам., БС, IV, 139; Прыбар Гом. АП АСК А ж. Боязь, страх. Як i раней, ён недаверліва прыслухоўваўся, чакаў — жыла апаска, што ўсё зараз зноў паўтарыцца. Мел, II, 10. АПА'ШКІ прысл. Наапашкі. Расціслаў зняў свой пінжак i апашкі накінуў Лоры на плечы. Саб, I, 159. На майку апашкі накінуў ватоўку. Дан, Ж, 23. АПРАСТА'ЦЬ зак. Утаймаваць, уціхамірыць. Два гады нічога не маглі зрабіць з вёскаю немцы, ніяк не ўдавалася яе апрастаць. Hi ўгаворамі, ні пагрозамі. Сач, II, 14. АПРАТАВАЦЬ незак. Апрацоўваць. Дзядзька Мікодым памагаў ім зямлю апратаваць, выратаваў іх кароў ад секвестратара. Саб, I, 266. АПРАТКА ж. Вопратка. «Дык мо я пайду ды пераапрануся,— згадзілася ўжо дзяўчына,— а то ж у гэтай апратцы нікуды не гожа». Саб, II, 166. Думала, як вернецца, дык хоць апратку каму пашыць давядзецца. Дан, Ж, 8. АПРО'СТАЦЬ (опростаць) зак. Вызваліць. Узяв сячас, зялезы еты потарвував, и яе опростав. Рам, БС, III, 159; Навасёлкі Раг. АПРЬГЧ (оприч) прыназ. Апрача. Спасались по тритцать годов и ничога ня потрабляли оприч травы. Рам, БС, IV, 138. АПУ'КА ж. Мяч. Схапіўшы з чарэні ватоўку i шапку, апукаю зваліўся з печы i кінуўся ў дзверы. Кап, СЖЛ, 23. АПУ'Р (опур) выкл. Акыш. Опур
Дадатковыя словы
амшэнь, ангелец, апасвацца, апростаць, апур
11 👁