Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
УСХВАЛ ЕВАНАСЦЬ ж. толькі адз. Усхваляванасць. Уся яго упэуненая пастава i ў малой меры не выдавала той яго вялікай унутранай усхвалёванасці, якую ён зараз перажываў. Краўч., НХП, 389. УСХО'ДЦЫ толькі мн. Усходкі. Іван спыніўся на ўсходцах. Шам., ВТБ, 46. УСЧАРЭ'ПЩ Ц А зак. Іран. Узлезці. Анісім ледзьве ўсчарэпіўся на свайго Биланчыка. Саб., I, 325. УСЧА'ЦЦА зак. Узняцца, пачацца. Усчаўся аднойчы пажар, i ўсё прахам пайшло. Дан., Ж, 162. УСЫРЫ'ЧЫЦЬ зак. Зрасходаваць. Ды мо i грошы ўсе ўсырычыла за яе? Саб., ПД, 24. УСЮ 'ДАХ прысл. Усюды. Мы ж усюдах за тобой ходим. Рам., БС, III, 317; Том. У СЮ СЕН Б К І займ. ласк, увесь. Мучылиса ены ўсюсеньку ночку, только ось стало свитаць. Серж., СРБП, 46; Лучыцы Маз. УСЯД ЗЕ'Ц Ь (уседзець) зак. Выседзець. Купіў я морске яйко; як месяц на нім посідзіш, так жэрэбца ўседзіш. БКЭ, № 8; Камаровічы Маз. УСЯНО'ЧНЯ ж. толькі адз. Царк. Усяночная. Відаць, паны збіраліся ехаць на йсяночню. Лупе., ВТ, 248. УТАЛО'ПЩ Ь зак. Утаропіць (вочы). Вялікія вільготныя вочы таварыш уталопіў у столь, цяжка, перарывіста дыхае. Нав., СТ, 288. У'ТАУКА ж. заал. ласк, качка. Ой, як жа мне селязёну, не лятаць хмурнаму, Да што маю ўтаўку да й на моры ўбілі. ЗП, 341; Дзякавічы Маз. УТКА'ЦЬ зак. Выткаць. До сорока сороков Ена уткала рушничков. Шэйн, III, 402; Дзякавічы Маз. УТРАПЕ'ЦЬ зак. Атарапець. Збеглі мы з узгорка да балоння, i тут я ўтрапеў: каталася Эма Пшанічная. Лупе., ВТ, 139. УТРУПЯНГЦЬ зак. Знішчыць, забіць. Няўжо ж гэта ўсё скончылася, няўжо ж свае людзі, сваякі — братавая i пляменніца, дадуць утрупяніць яго? Саб., I, 269. УТРЭ'ЙКІ прысл. Трэці раз. От и ўтрэйки прыходзиць маладзица к дзедку па воду. Серж., СРБП, 45; Лучыцы Маз. УТРЭ'ЙЧЫ (утрейчи) прысл. Тое, што т р о й к а. А господар трэба каб узяў куццю з горшком и абышоў ўтрейчи хату. Шэйн, I, 46; Кочышчы Маз. Параўн. т р о й ч а, тр э й к а. УТУ'ХНУЦЬ зак. Патухнуць. Махнуў ён на (а)бодва бакі — полама i ўтухла. ЧК, I, 254; Мяркулавічы Раг. УТЫРКНУ'ЦЬ зак. Уткнуць, уваткнуць. Мядзведзь табе скажа: утыркні тапор! Дык ты не торкай у бок, а сячы прама ў пуза. КЖЧК, 163; Азяраны Раг. УТЭТАКІ займ. Тое, што т а к ав а с т ы. Спрежда кожа на их была утэтакая, як нохти, а посьли того зделалась утэтакая, як и тяпер. Рам., БС, IV, 3; Вылеў Том. Параўн. т а к i м i с т ы. УХВА'ЛЬНА прысл. 3 ухвалай. «Я ў твае годы акалачваў грошы»,— бацька мяне ўпікне. А маці ўхвальна прамаўчыць. Наўр., ГС, 48. УХМЫ ЛГЦЬ зак. Прыціснуць (вушы). А заяц хоць бы што: сеў сабе перад стралцами да только вушы ўхмылиу. Серж., СРБП, 24; Лучыцы Маз. УХО'ДЖ ВАЦЬ (уходжуваць) незак. Уваходзіць. Ідзе ён па дарозе, уходжуе ў лес. ЧК, I, 252; Мяркулавічы Раг. УЦЁГЛЫ прым. Цягавіты. Працавітыя, рабацяшчыя яны ў яе, уцёглыя, удаліся ў Мікалая, мужа. Сач., ЗМП, 134. УЦ ГРА (утира) ж. толькі адз. Страта. Зделалось утиры ў табуне дванатцать штук овец — вовки порезали. Рам., БС, IV, 110; Васільеўка Том. УЦІРА'НКА ж. Ручнік, уціральнік. Ён дастаў з куфры маю крамную белую ў ружовыя пало с ы святочную кашулю, даў у рукі неш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

усходцы, усчарэпщ, усчацца, усырычыць, усяночня, уталопщ, утаука, уткаць, утрапець, утрэйкі, утрэйчы, утухнуць, утыркнуць, ухвальна, уціранка, ўтрейчй, ўтрэйкй, ўхмылйў
3 👁
 ◀  / 177  ▶