падасінавікі, падабабкі. Саб., ЖЗ, 167. Параўн. т р у х л я.
ТРУХЛЯ ж. толькі адз. Тое, што т р у х л а с ц ь. Дзьмухне вецер — і, здаецца, паляціць, як пясчынка тая, рассыплецца, як бы трухля. Мел., V, 89.
ТРУХНУЦЬ зак. Страсянуць, скалануць. Выехалі яны за вёску, ён свайго каня ўзяў за хвост і трухнуў яго, усё выскачыла, толькі кожа асталася ў руках. ЧК, I, 66; Рудня Чач.
ТРЫМКАТАЦЬ незак. Тромкаць, найграваць. А можа, то лірнік Трымкоча на ліры, Што час настае, Калі ўжо не будзе мо бойкі тае. Грам., В, 52.
ТРЫСЦЕН м. Тое, што т р о х с ц е н к а. І хату гэту, і трысцен, лічы, сам зрабіў. Дан., Ж., 12.
ТРЭБА ж. Клопат (справы). Ды досыць ужо асалоды! Бяжыць апранацца хутчэй, Бо хатнія трэбы-турботы Таксама не ссунеш з вачэй. Грам., В, 102.
ТРЭЙКА (трэйко) прысл. Тое, што т р о й к а. Трэйко подходзили к сваим гумнам, але не пазнавали свае будоўли. Серж., СРБП, 46; Лучыцы Маз. Параўн. т р о й ч а, у т р э й ч ы.
ТУДОЙМА ж. У той бок, той дарогай. На тудойму ишла — Сыр знайшла, А з тудоймы ишла — Два знайшла. Шэйн, III, 413; Дзякавічы Маз.
ТУЛАЎЦА н. памянш. тулава. А майму куму да ўсё тулаўца. РП, 393; Раг.
ТУМАР м. Багач. Бач, тумар які! На два двары жыве, у дзвюх цэрквах правіць. Рак., СЛС, 108.
ТУПТАЦЬ незак. Тупаць (біць капытамі зямлю). Бацькову кони тупчуць, рогочуць, Молодую везци не хочуць. Шэйн, III, 420; Дзякавічы Маз.
ТУРБАЦЫЯ ж. Турбота, хваляванне. К часу, калі скончылася ўся гэтая турбацыя, цягнік ужо выскачыў на шырокі палявы простор. Крауч., НХП, 312.
ТУРБОТЛІВЫ прым. Вельмі турботны, клапатлівы. Марыне хацелася расказаць яму, як выйшла яна вось сюды, кіламетраў за сорак ад свае вёскі, замуж, як яны пабудавалі хату, двор, які турботлівы Ігналь. Лупс., ВТ, 99.
ТУРКАННЕ н. толькі адз. Буркаванне. Да рэдзенькага хмызу праляцела стайка дзікіх галубоў. І адразу адтуль данеслася турканне шызара. Дан., НД, 48.
ТУРКАТАЦЬ незак. Буркаваць. Чуючы блізкае цяпло, нават галубы прыляцелі: туркочуць на ўзлессі, на дубах. Нав., СТ, 83.
ТУХКАЦЬ незак. Глуха стукаць нагамі (гукапераймальнае). За ім, цяжка дыхаючы, бег Сашаразанец, тухкалі мокрымі ботамі астатнія. Нав., ТСЗ, 31.
ТХАЦЬ незак. Патыхаць (вылучаць пах). Цёплыя кулідкі хлеба тхалі ў нос духмяным пахам. Кап., СЖЛ, 65.
ТХЛАНЬ ж. толькі адз. Твань. Пахла травамі, прэлаю карою, тхланню. Сач., Д, 175. Ведзе их у гущэчу да ў тхлань. Серж., СРБП, 46; Лучыцы Маз.
ТЫЖДЗЕНЬ м. Тыдзень. Я табе, Мар'я, грабянец заказаў. На тым тыждні прынясу. Нав., СТ, 220.
ТЫРКАЦЬ ◆нос тыркаць — заглядваць. Ён заўсёды выбірае пад жытло такія вось закіданыя, непрывабныя з выгляду хаціны, куды начальства залішне нос не тыркае. Нав., СТ, 193.
ТЫРСА ж. толькі адз. Апілкі. Былі яны абодва ў майках, зацярушаныя тырсою. Кап., А.
ТЫРЧКОМ прысл. Тарчма. На два бакі і тырчком мачаць будзеш картаплянікі ў смятану, толькі навучыся касіць. Кап., СЖЛ, 34.
ТЫЦКАННЕ н. толькі адз. Перан. Звяртаць увагу на што-н., зробленае дрэнна, як бы папікаючы. Карней вырашыў ёй адпомсціць і за злога хлопчыка, і за гэтае маўклівае прыбіранне, якое было што тыцканне: якія, маўляў, вы неахайныя! Шам., ВТБ, 242.
79 👁