Старонка 150
◀ / 177 ▶
ка прала. ЗП, 245; Дзякавічы Маз. ТЛУМ м. толькі адз. Шум, гоман бязладны, ачмураючы. Ды толькі п'яны тлум, бязладную гаману ў спакойным стане запомніць немагчыма. Шам., IV, 555. ТОЛЕЧКІ прысл. Толькі што. Ужо трэба было званіць на ўрок, хоць вучні толечкі выбеглі з класаў. Саб., БАС, 35. ТОНБА ж. Завала. Заперты вороты чорною тонбою, закрыты вокошки белой простиною. Рам., БС, I—II, 126; Перарост Гом. ТОП м. толькі адз. Тупат. Так у самага поўдня чуе ляск і конскі топ. ЧК, II, 31; Шарахоўскія Буды Раг. ТОРБАЧНІК м. Жабрак (хто ходзіць з торбай — сімвал жабрацтва). Гаротнік ты, брат. Адно слова — торбачнік. Лупс., П, 84. ТРАКТАВАЦЬ незак. Частаваць. Ана ж разпытавала, да зачэла его поіць, трактоваць — он напіўсе і заснуў. БКЭ, № 38; Ужынец Рэч. ТРАНТЫ толькі мн. Пагард. Анучы (жаночыя ўборы). Тады яна збірала свае транты, галасіла на ўсю Пракопаўку і перабіралася да маці. Дан., Ж, 163. ТРАСУЧКА ж. Рыб. Вуда. Дэмб., ООМГ, II, 582. ТРАСУЧКА ж. толькі адз. Мед. Эпілепсія. Ужо ў акупацыю, калі часцяком па хатах паліцаі шныпарылі, трасучка прыкінулася. Дан., Ж, 16. ТРАСЦА :трасца варыцца — пуста. Няхай у іх гаршках трасца варыцца, але калі чужы чалавек кіне вокам на белыя сцены хат, на кветкі ў гародчыках, ён, канешне, падумае, што ў людзей гэтак жа светла, урачыста і на душы. Саб., I, 195. ТРАСЯНІНА ж. толькі адз. Перан. Нягода, ліхая гадзіна. Ёсць шалашык у лесе, можна там перахавацца. Да зімы трасяніна скончыцца. Нав., СТ, 309. ТРАШЧОТКА ж. Перан. пагард. Жанчына гаваркая, гаворка якой громкая і безупынная. «Ды што вам гаварыць, трашчоткам»,— стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы. Шам., I, 306. ТРАЯК (трояк) м. Уст. Манета 1,5 кап. Эр., ОБП, 217; Брагін. ТРАЯЧОК (троечок) м. Памянш. да траяк. Клади хлопчичек троечок; Коли жаль троечка, Не твоя шапочка. Дэмб., ООМГ, I, 560; Гом. ТРОЙЗЕЛЛЕ н. Зборн., бат. Трава лекавая. Тады Маруся бальная ляжала, Тады яна тройзелля бажала. Б., II, 167; Бярэжцы Жытк. ТРОЙКА прысл. Тройчы. Я прайду тройка на леці, Так зрадуецца ўся пашэнька, з зямелькі йдучы. ЗП, 203; Дарашэвічы Петр. Параўн. тройча, трэйка, утрэйчы. ТРОЙЧА прысл. Тое, што тройка. А Пятро, вучаник яго, сядев ли тяпла и тройча отракнувся от Исуса Христа. Рам., БС, IV, 4; Вылеў Гом. Параўн. трэйка, утрэйчы. ТРОХСЦЕНКА ж. Трысцень. Гаўрык павярнуўся да мяне і кіўнуў на хату з прырубленай трохсценкай. Дан., МП, 5. Параўн. трысцен. ТРУБКА-ВЫЛІВАНКА ж. Трубка паліваная, глянцаваная, глазураваная. Трубка моя выливанка, чубук золотенькій, Люби ж меня, Парасочка, что я молоденькій. Радч., ГНП, 53; Гом. ТРУСАЧКА (трусочка) ж. памянш. хлам у лесе, буралом. Да ходила да красная девочка по лужочку, Да сколола да белу ножечку на трусочку. Радч., ГНП, 171; Гом. ТРУХКАТАЦЬ незак. Грукатаць. Па пясчанай дарозе трухкоча рэсорная таратайка, запрэжаная парай гладкіх конікаў. Нав., СТ, 142. ТРУХЛАСЦЬ ж. толькі адз. Парахня. Яны, здаецца, бачылі, як, варушачы лясную трухласць, увачавідкі лезлі з зямлі баравікі,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 177 ▶