Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
свою товарину, чтоб она поживилась даровым сенцом и овсом. Шпіл, ППБК, 238; Тураў. ТАВАРЫШКАВА'ЦЬ незак. Таварышаваць. Ды хоць бы яна пра Насцю спытала, яны ж-такі, здаецца, таварышкавалі, як разам у звяне были Саб., ЖЗ, 52. ТАВАРЫШО'К м. Пры неафіцыяльным звароце. Што гэта вы, таварышок, робіце? Саб., ЖЗ, 9. Не хочуцъ, таварышок, у калгасе. Шам., IV, 249. ТАГАН ЕЦ м. Трыножка. Расклала шчэпкі на камінку, паставіла таганец. Лупе., НБД, 128. ТАЙКА ж. ласк, сяброўка, якой давяраюцца патаемныя думкі. А тайкі ж мае! Галоўнае дык i забылася. Сач., БРВ, 39. ТАКАВА'СТЫ (таковасты) прым. Такі. Вот там, за рекою, увидела вот таковаста большова, таковаста бородастова, вот с такимиста усами. Рам., БС, I—II, 188; Гом. Параўн. т а к і м і с т ы, утэтак i. ТАКІ'МІСТЫ прым. Тое, што т ак а в а с т ы. Вот там, за рекою, увидела вот таковаста большова, таковаста бородастова, вот с такимиста усами. Рам., БС, I—II, 188; Гом. Параўн. утэтак i. ТАЛАН м. толькі адз. Шчасце, удача. Не люби да, братка, да тые девчиночки, Тая девчиночка да без доли родилась, Что без доли, без талану. Радч., ГНП, 150; Гом. ТАЛА'НЛІВЫ прым. Удачлівы. Во якую мене мамка родила Счастливую таланливую. Радч., ГНП, 239; Гом. ТАНКАПРА'ЛЛЯ (тонкопральля) ж. Мастачка прасці. Доня наша, доня, доня тонкопральля! Рам., БС, I—II, 182; Алешня Раг. ТАНО'К:танок вадзіць — карагод вадзіць. Ик на нашей вуліцы Девки танок водять. Шэйн, I, 174; Гом. Як у нашем у селе Широкая вулица, Девки танки водили, Несенки спевали. Дэмб., ООМГ, I, 537; Рагінь Раг. ТА'НЧЫЦЬ (таньчыць) незак. Танцаваць у кругу, у карагодзе. Прывелі музыку — грае — а аны ўсё куляюцеа: то аны скачуць, то аны таньчуць. БКЭ, № 25; Камаровічы Маз. ТАПТУўХ (топтух) м. Рыб. Таптуха. Дэмб., ООМГ, II, 578. ТАРАЧЫ Ц Ь незак. Цягнуць. Мышку, лягушку тарача на юшку, комар на закуску. Рам., БС, I—II, 201; Раг. ТАРГАВА'ЦЦА (таргаваціся) незак. Гандляваць. Што ў Кіеў хадзіць — богу маліцца, А ў Чарнігаў — ваяваціся, Ой, а ў Лоеў — таргаваціся. ЗП, 225; Дзяражычы Лоеўск. ТАРЖО'ЧЫК (торжочик) м. памянш. рынак, базар. Повезу я горку долю рано на торжочик. Радч., ГНП, 226; Гом. ТА РО П ЩЬ незак. Утаропліваць (вочы). Ганна не крычала, што не пойдзе, не гневалася, таропіла адно нязводныя, невідучыя вочы i маўчала, бы не чула нічога. Мел., II, 40. ТАТАКА'ННЕ н. толькі адз. Адзывацца гукам, які падобны да «та-та-та». Поле заціхла, як перад навальніцаю, i ў насцярожанай цішыні татаканне кулямётаў здалося асабліва рэзкім i пагрозным. Мел., II, 208. ТАУСТУХА ж. Жанчына поўная, тоўстая. Чарцёжніцу Маю, юрлівую таўстуху... ён нават абняў... Шам., VI, 70. ТАУСЦЮ'К м. Мужчына поўны, тоўсты. Гады, ранейшае службовае становішча Івана Васільевіча i яго тон на міг збянтэжылі нахабнага таўсцюка. Шам., V, 18. ТАУХАТНЯ' ж. толькі адз. Таўкатня, таўханіна. Крыўды ён не робіць нікому, калі не лічыць таўхатні i ляманту, што ўчыняе ea ўсіх местачковых крамах. Нав., СД, 9. ТКА'НЕЙКА (тканьейка) ж. ласк. ткалля, ткачыха. Узрынь, узрынь, тонка пральейка, Тонка пральейка, густа тканьейка, Што тонень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

таварышкаваць, такавасты, такімісты, таланлівы, танкапралля, танчыць, тапту^х, таргавацца, таржочык, таусцюк, тканейка
2 👁
 ◀  / 177  ▶