Перан. Хто адносіцца да сямейнага дабра як да чужога, не беражэ яго. Нашим гостём не приветница, нашаму добру разнощица. Рам., БС, I—II, 35; Гом.
РАЗНЯГОДЗІЦЦА зак. Выражаць крайнюю ступень абурэння, гневу. Але ж калі ён разыдзецца, разнягодзіцца, то сарвецца пагулянка. Сач., Д, 75.
РАЗОНТ :у разонт прымаць — улічваць, прымаць пад увагу. Той цар знов с тыа з большіа радосци став пиць и гуляць и бяседоваць з братами. А дурака яны и ў разонт ня принимаюць. Рам., БС, III, 229; Нісімкавічы Раг.
РАЗОРЫНКА ж. памянш. разора. Ён ішоў узмежкамі, разорынкамі, паўз глухі хмызняк. Лупс., ВТ, 259.
РАЗУМОК м. ласк. разумнік (разумны чалавек). Вышла да выбегла да Христечка, разумненькій мой разумок, просекай воконце да против солнца, чтоб було куда соловью летать, мене молодую побуждать. Радч., ГНП, 4; Гом.
РАЛЦА н. Рагаціна, рагуліна. Давай я ралцы зраблю. Мел., V, 24.
РАМЯНЕЦ (ременец) м. Памянш. раменчык. За чужое лычко ременцом плотють. Радч., ГНП, 247; Гом.
РАНА-ПАРАНЕНЬКУ. Гл. паране208ньку.
РАНЕСЕНЬКА (ранесенько) прысл. ласк. рана. У нядзелю ранесенька бяжыць Іван к сваёй бабусеньке. РП, 152; Ельск. Учив мене королесенько, шоб не ехав ранесенько, хоць пріедом позно, то свое возьмем. Шэйн, III, 432; Дзякавічы Маз.
РАНЯТЫ прым. Паранены. Найшоў ранятага арла, ускарміў яго, адвёў дамоў. ЧК, I, 250; Мяркулавічы Раг.
РАСКАЛАШМАЦІЦЬ зак. Разграміць, разбіць (у баі). Вось што значыць заціснуць у клешчы адну армію. Паўлюса раскалашмацілі, і фронту — хана. Нав., СТ, 7.
РАСКАШАВАЦЦА незак. Расці (парасці) буйна. Дзе і што прыхапіў агонь і яно звяла, а дзе, нягледзячы ні на што, раскашавалася, парасло. Сач., Д, 350.
РАСКІДАКА аг. Хто не даражыць чым-н. Бацька наш не раскідака, беражэ іх вельмі, не абувае абы-куды без пільнай на тое патрэбы. Сач., ЧН, 178.
РАСКІДЛІВЫ прым. Пра таго, хто не кладзе рэчы на месца, а раскідвае. Яму прыйшлося нямала прыкласці сілы, каб прывучыць да камфорту Ніну, жанчыну энергічную, прыдатную да любога жыцця, але па-сялянску стыхійную, неэканомную... раскідлівую — ніводная рэч раней не клалася, не ставілася ёю на месца. Шам., VI, 26.
РАСКІДУХА ж. Хто кладзе рэчы ў беспарадку, не на месца. Пры ўсім жаданні бліснуць перад людзьмі, пры ўменні трымаць чысціню ў доме, была яна, як называла цётка, раскідухай. Шам., ВТБ, 30.
РАСКОХАЦЦА зак. Перан. Раскрычацца. Ну раскохалася, ну развохалася, свайму другу разжалилася. Рам., БС, I—II, 201; Раг.
РАСКОШАВАЦЦА (раскошаватца) незак. Раскашоўвацца. Там им быть, там им жить, там и раскошаватца. Рам., БС, V, 21; Дзякавічы Гом.
РАСКРАСАЎКА (раскрасавка) ж. Красуня, прыгажуня. Не плачь, девка раскрасавка, не плачь, ты, дурная. Рам., БС, I—II, 138; Перарост Гом.
РАСКУМЕКАЦЬ зак. Разгадаць, уразумець. Тады я раскумекала, што да чаго і што гэта за гліста такая ў нас завялася. Шам., IV, 253. Параўн. сцяміць, уцяміць.
РАСОЛАК (росолок) м. толькі адз. Кул. Расольнік. Бацюшка, встаньце, от росолку я зварыла. БКЭ, № 14; Камаровічы Маз.
81 👁