Старонка 128
◀ / 177 ▶
РАЗВОХАЦЦА зак. Развохкацца. Ну раскохалася, ну развохалася, свайму другу разжалилася. Рам., БС, I—II, 201; Раг. РАЗВЯДЗЁН м. Мужчына разводны. Хіба які ўдавец ці развядзён, дык цяпер іх не вельмі стае — удаўцы ўсе на тым свеце, адны ўдовы асталіся. Саб., I, 301. РАЗВЯДЗЁНКА ж. Тое, што разводніца. Адно хіба яна яшчэ з цікавасцю чакала — будучага ўнука ці ўнучку, Вользіну: Казіміравага сына ад развядзёнкі не любіла, чамусьці чужым унук здаваўся ёй. Шам., V, 387. РАЗГАВЕЦЦА (разговеться) зак. Рэл. Паесці пасля пасту скаромнай ежы. Ходзем, дзедзенька, ко мне в вотцов дом и ў нас разговеемсь! Рам., БС, IV, 33; Доўск Раг. РАЗГАЛКА ж. Месца перакрыжавання дарог, ростань. Ранкам ужо адкрылася, што навальніца кінула маланку і на крыж за сялом, на разгалку дарог. Мел., V, 6. Параўн. растанцы, ростанькі. РАЗГАРЫВАЦЦА (разгарывацьса) незак. Разгарацца. А агонь стаў разгарывацьса, і зрабілосе горачо ў гумне. БКЭ, № 35; Юравічы Рэч. РАЗДОЛЕЙКА (роздольейко) н. толькі адз. перан. ласк. раздолле (свабода, адсутнасць абмежаванняў, добрыя ўмовы для каго-н.). Ой я тыя дзве речечки пешки перейду, Мамкинаго раздольейка не найду. Радч., ГНП, 71; Гом. РАЗДУШАНЬКА ж. ласк. пры звароце мілая, любая. Выйди, выйди, раздушанька, на ново крылечко. Рам., БС, I—II, 137; Балотня Раг. РАЗДЫГАЦЦА зак. Расхістацца (стаць хісткім). А здаецца ж, прыбіваў маставікамі, навечна. Глядзі, раздыгалася. Сач., А, 226. РАЗЖАЛАСЦІЦЬ зак. Разжаліць. Яго пытанне яшчэ больш разжаласціла. Шам., IV, 556. РАЗЖАНІЦЬБА ж. толькі адз. Скасаванне шлюбу. Жаніцьба ёсць, а разжаніцьбы няма, жонка не лапаць, з нагі не скінеш. Сач., Д, 79. РАЗЛІЧНІЦА ж. Разлучніца (хто разлучае блізкіх адзін аднаму людзей). Ад'язджае мой міленькі да разлічніцы ліхой. Дуб., I, 374. РАЗЛІШНЫ прым. Вельмі прыгожы. Есть у свети ў мене на примете разлишная краля. Рам., БС, I—II, 108; Беліца. РАЗЛЯГАЦЦА (разлегацца) незак. Раскідацца (размясціцца на вялікай прасторы, далёка адзін ад другога). Разлегайся, зелена дуброва, штобы широка нам була дорога. Шэйн, III, 397; Дзякавічы Маз. РАЗМАІТЫ прым. Разнастайны. Добра пасядзець тут летнім вячэрнім часам, калі паціху згасаюць размаітыя фарбы дня. Нав., В, 141. Прыпарвала, і бор аж млеў ад размаітых пахаў хвоі, ягадніку, травы. Сач., ЗМП, 13. РАЗМАЎЛЕННЕ (размовленьне) н. толькі адз. Размова. Поеду к цесцьку к обеду, к обеду да на погуляньне, к своей Гапке на размовленьне. Шэйн, III, 409; Дзякавічы Маз. РАЗМОВАНЬКА (размовонька) ж. ласк. размова. Уже ж бо мне косник тошниць, уже ж бо мне чепца хочется, на мою головоньку, на любую размовоньку. Шэйн, III, 435; Дзякавічы Маз. РАЗМУНДЗЕРЫЦЬ (размундерыть) зак. Перан. Адкрыць так, каб быў доступ да чаго-н. Тогды ўзяць мазницу размундерыть и стень дятенка показать на дёхти и сказать: «Оставайтесь ношницы ў мазницы!» Рам., БС, V, 33; Сяроўка Гом. РАЗМЯНЦІЦЦА зак. Перан. Разгаварыцца, пачаць гаварыць многа, без толку. І хлопец не то да мяне, не то да сябе сказаў: «А я, дурны, размянціўся языком». Саб., ЗПД, 95. РАЗНОШЧЫЦА (разнощица) ж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 177 ▶