Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
Перан. Хто адносіцца да сямейнага дабра як да чужога, не беражэ яго. Нашим гостем не npuветница, нашаму добру разнощица. Рам., БС, I—II, 35; Гом. РАЗНЯ ГО'ДЗЩ ЦА зак. Выражаць крайнюю ступень абурэння, гневу. Але ж калі ён разыдзецца, разнягодзіцца, то сарвецца пагулянка. Сач., Д, 75. РАЗО'НТ :у разонт прымаць — улічваць, прымаць пад увагу. Той цар зное с тыа з большіа радосци став пиць и гуляць и бяседоваць з братами. А дурака яны и ў разонт ня принимаюць. Рам., БС, III, 229; Нісімкавічы Раг. РАЗО'РЫ НКА ж. памянш. разора. ён ішоў узмежкамі, разорынкамі, паўз глухі хмызняк. Лупе., ВТ, 259. РАЗУМО'К ж. ласк, разумнік (разумны чалавек). Вышла да выбегла да Христечка, разумненькій мой разумок, просекай воконце да против солнца., чтоб було куда соловью летать, мене молодую побуждать. Радч., ГНП, 4; Гом. РА'ЛЦА н. Рагаціна, рагуліна. Давай я ралцы зраблю. Мел., V, 24. РАМЯНЕ'Ц (ременец) ж. Памянш. раменчык. За чужое лычко ременцом плотють. Радч., ГНП, 247; Гом. РАНА-ПАРА'НЕНЬКУ. Гл. п а ран е н ь к у. РА НЕ'СЕНЬКА (ранесенько) прысл. ласк. рана. У нядзелю ранесенька бяжыць Іван к сваёй бабусеньке. РП, 152; Ельск. Учив мене королесенько, шоб не ехав ранесенько, хоць пріедом позно, то свое возьмем. Шэйн, III, 432; Дзякавічы Маз. РА'НЯТЫ прым. Паранены. Найшоў ранятага арла, ускарміў яго, адвёў дамоў. ЧК, I, 250; Мяркулавічы Раг. РАСКАЛ АШ М АЦІЦЬ зак. Разграміць, разбіць (у баі). Вось што значыць заціснуць у клешчы адну армію. Паўлюса раскалашмацілі, i фронту — хана. Нав., СТ, 7. РАСКАШ АВА'ЦЦА незак. Расці (парасці) буйна. Дзе i што прыхапіў агонь i яно звяла, а дзе, нягледзячы ні на што, раскашавалася, парасло. Сач., Д, 350. РАСКІДА'КА аг. Хто не даражыць чым-н. Бацька наш не раскідака, беражэ іх вельмі, не абувае абы-куды без пільнай на тое патрэбы. Сач., ЧН, 178. РАСКІ'ДЛІВЫ прым. Пра таго, хто не кладзе рэчы на месца, а раскідвае. Яму прыйшлося нямала прыкласці сілы, каб прывучыць да камфорту Ніну, жанчыну энергічную, прыдатную да любога жыцця, але па-сялянску стыхійную, неэканомную... раскідлівую — ніводная рэч раней не клалася, не ставілася ёю на месца. Шам., VI, 26. РАСКІДУ'ХА ж. Хто кладзе рэчы ў беспарадку, не на месца. Пры ўсім жаданні бліснуць перад людзьмі, пры ўменні трымаць чысціню ў доме, была яна, як называла цётка, раскідухай. Шам., ВТБ, 30. РАСКО'ХАЦЦА зак. Перан. Раскрычацца. Ну раскохалася, ну развохалася, свайму другу разжалилася. Рам., БС, I—II, 201; Раг. РАСКО'Ш АВАЦЦА (раскошаватца) незак. Раскашоўвацца. Там им быть, там им жить, там и раскошаватца. Рам., БС, V, 21; Дзякавічы Гом. РАСКРАСА'УКА (раскрасавка) ж. Красуня, прыгажуня. Не плачь, девка раскрасавка, не плачь, ты, дурная. Рам., БС, I— II, 138; Перарост Гом. РАСКУМ ЕКАЦ Ь зак. Разгадаць, уразумець. Тады я раскумекала, што да чаго i што гэта за гліста такая ў нас завялася. Шам., IV, 253. Параўн. с ц я м i ц ь, у ц ям i ц ь. РАСО'ЛАК (росолок) ж. толькі адз. Кул. Расолыіік. Бацюшка, встаньце, от росолку я зварыла. БКЭ, № 14; Камаровічы Маз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

годзщ, параненьку, разо'нт:у, ралца, рамянец, раняты, раскохацца, раскрасаука, раскідлівы, расолак
3 👁
 ◀  / 177  ▶