Блізка нікога не было, адно плескатаў ручай. Лупс., ВТ, 9.
ПЛЕТНЯ ж. Пятля. От, стань коле хвоі, дай обнімі ё, а я цебе плетню завяжу. БКЭ, № 39; Ужынец Рэч.
ПЛЕЦІВА н. Спляценне. Наперадзе ўзнік, мацнеючы, уедлівы знаёмы свіст, разложыста грымнуў вельмі блізкі выбух, усплёснуў над плецівам кустоў агонь. Мел., II, 160. Некалькі з іх пазнала ў гэтым нізенькім і шчуплым чалавеку з густым плецівам чорных валасоў, з цыганскімі вачыма былога сакратара суседняга райкома. Мел., II, 430.
ПЛІСІЦА ж. Заал. Сітаўка, пліска. Весялей зацокалі салаўі, над лугам закалыхаліся плісіцы. Кап., СЖЛ, 41.
ПЛОДЗЬ ж. Дзіця. А ты, Ева, будеш приносить плоди от мужа, воли яго и чижало табе будя! Рам., БС, IV, 3; Вылеў Гом.
ПЛОСКАНІ толькі мн. Бат. Каноплі. А тые девки поўтякли, да ў лазьню, а одна девка у плоскани сховалася. Рам., БС, IV, 129; Перарост Гом. Параўн. поскані.
ПЛУГАР м. Хто працуе на ворыве з плугам. Во ўжо і трактар выйшаў, і плугары выехалі. Крауч., НХП, 312. Барадаты, прысадзісты, з аўтаматам цераз плячо, ён запомніўся Хліменку сваёй нязгаснай нянавісцю да ворага, сваімі неразлучнымі марамі аб днях, калі «ўсюды на зямлі ўсталюецца мір і шчасце», «калі плугар возьмецца за плуг, а цясляр за сякеру». Крауч., НХП, 349.
ПЛУСТАЦЬ незак. Бадзяцца (марна, невядома дзе). Браты гавораць: «Годзи табе плустаць по свету!» Рам., БС, III, 186; Гарадзец Раг.
ПЛУТНІ мн. Махлярства, ашуканства. А ты думаў што? Даруюць? Па галоўцы пагладзяць за плутні. Мак., К, 186.
ПЛЫГНУЦЬ зак. Скокнуць. Вутенятко плыгне, сеточки порве, со мною у плын пойдзе. Радч., ГНП, 74; Гом.
ПЛЫН м. Скокі. Вутенятко плыгне, сеточки порве, со мною у плын пойдзе. Радч., ГНП, 74; Гом.
ПЛЮНДРЫ мн. Іран. Штаны. Усхапіўся ён, схваціў свае плюндры да наўцекача, тольки пантопли митусяцца. Серж., СРБП, 72; Лучыцы Маз.
ПЛЮСКАЦЬ незак. Лыпаць, моргаць (вачамі). «Я ведаў: Зоя — малайчына,— гаварыў ён.— Такая дачка — рыхцік я. І ўжо вочкамі плюскае». Дан., НД, 39.
ПЛЯЖЫЦЬ незак. Працаваць многа, напружана. А ты бачыў, як нашы дзеткі з капаніцамі ды лапатамі ўсё лета пляжылі на сваіх агародах? Губ., КНП, 338.
ПЛЯМКАЦЬ незак. Чмякаць (гучна, уголас). Чаго ты плямкаеш ротам, як тая свіння? Есці хоць навучыся акуратна. Нав., В, 76. // Цмокаць губамі. Салдат з белым чубком, без пілоткі і без мундзіра, у заплямленай граззю майцы штосьці плямкаў губамі і шаптаў. Мел., МН, 16.
ПЛЯСКАЦЬ незак. Зневаж. Гаварыць многа і абы-што. Пра што вы плешчаце? Шам., V, 411.
ПЛЯСКУН м. Гарэза. Трэба Любе сказаць, каб тая ўгаманіла свайго шчарбатага плескуна. Шам., ВТБ, 17.
ПЛЯСНУЦЬ зак. Сказаць нечакана што-н., тое, што не трэба гаварыць. Сустрэнецца добры чалавек, але плясне ўголас сапраўднае прозвішча, стары адрас ці яшчэ што, і гатова, правал. Шам., IV, 67.
ПЛЯСУХА ж. Танцорка. Пыталися у совки, ти будим женитися, Ти я не скакуха, ти я не плясуха. Радч., ГНП, 149; Гом.
ПЛЯЧЭЦЬ незак. Раздавацца ў плячах. Ішлі гады, рос, плячэў Юрка. Сач., Д, 11.
ПОДАЛЕКУ (подаляку) прысл. Далёка. И якся пошли уводин бок овечки уси, отыйшли пода
80 👁