ПЕЧАРЫЦА ж. Бат. Шампіньён. Але якія гэта грыбы — белуны, ваўнянкі, печарыцы. У нас такіх грыбоў нават ніхто з лесу не нясе. Сач., ЧН, 207.
ПЕШАКА прысл. Пехатой, пешкі, пешкам. А хопіць у цябе сілы ісці з намі пешака? Краўч., НХП, 475.
ПЁССІ прым. Сабачы. «А ну-ка, дзяржысь, пёссе мяса»,— кажа Іван. ЧК, I, 69; Рудня Чач.
ПІПКА ж. Люлька для курэння. Як пачалося набажэнства і выпаў час адпачыць, ён прысеў на невялікі ўслон, што раней змайстраваў тут жа, на званіцы, выцягнуў капшук, набіў піпку, выбіў красалам агонь і закурыў. Лупс., П, 74. Пан Друцкі быў у вышытай золатам камізэльцы, з доўгай піпкаю ў зубах, з шабляю на баку. Лупс., П, 40.
ПІСАРСТВА н. Пісанне, пісаніна. Я табе пакажу пісарства! А ці не хочаш ты, васпане, касой ці граблямі папісаць? Саб., ЗПД, 163.
ПІСАРЫК (писарик) м. Пісарчук. Сидить молодый писарик. Рам., БС, I—II, 66; Беліца.
ПІСУЛЯ ж. Пагард. Ананімка. Надрапалі пісулю і на яго. Нав., СТ, 14.
ПІСЯГА ж. Пісага, драпіна. 1. Брудная паласа, след ад чаго-н. А на руцэ ад кісці і як не да локця тлустая чорная пісяга — гэта, калі яна круцілася перад люстэркам з падкасанымі рукавамі, дык незнарок чырканулася ў чалесніку аб качаргу і вымазалася ў сажу. Лупс., ВТ, 6. 2. Пісага (рубец, шрам). Можа, з месяц сінія пісягі на целе насіў, але якая, брат, павага з боку равеснікаў была. Рак., БВ, 60.
ПІТКІ. Дзіц. Піць. Радч., ГНП, 12; Гом.
ПІУНЬ м. Певень. Да толькі он так сказаў і хацеў шчэ таго піва піць, аж тут піунь «кукарэку». БКЭ, № 36; Юравічы Рэч. Так піунь ідзе і спевае — так ім здаецса, што далеко шчэ. БКЭ, № 23; Камаровічы Маз. Прасіў он ее разоў тры вечэраць, кідаў он кідаў, зачэм піуны запелі, даў Бог дзень, пашоў он ізноў у лес. БКЭ, № 14; Камаровічы Маз.
ПІЦЯННЕ (питяньне, піценне) н. Пітво (напітак). Дала яму питяньня, ядяньня, разного кушаньня. Рам., БС, III, 75. Сычас стол адкрыўся такі, што чаго ўгодна — і піцення і ядзення. ЧК, II, 31; Шарахоўскія Буды Раг.
ПІШЧ (пищь) ж. Ежа. Цар выстроив яму святличку и приставив к яму дзевицу, каб яму служила, пищь готовила, подносила кушаньня. Рам., БС, III, 185; Гарадзец Раг.
ПІЯЦІ незак. Піць. Добра гарэлка, Будам піяці Да панядзелка. РП, 454; Сабалі Браг.
ПЛАСКУШКА ж. Бат. Трава (разнавіднасць пырніку). Дзе яшчэ тая касавіца, а ў яго ўжо кос з паўтузіна вісіць — накляпаных, наведзеных: адна — асаку разануць, другая — пласкушку, а трэцяя — выйсці і размахнуцца на поплаве. Рак., СЛС, 72.
ПЛАСТАВАЦЬ незак. Паўзці папластунску. Перад вачыма толькі было поле, ускапанае вайной, была расквашаная асенняй слатой зямля, і ён пластаваў па ёй. Саб., I, 32.
ПЛАХТА ж. Плаха. Як етому чаловеку ня загибать, и к зялёной плахти гадынину голову прикладать. Рам., БС, V, 120; Макаўе Гом.
ПЛАЦЦЕ н. Бялізна. Як пайшла на раку паласкаць плацце, дак адтуль і не вярнулася. Серж., КАБП, 33; Лучыцы Маз.
ПЛАШЫЦЬ незак. Пляскаць (стукаць далонню аб далонь). Ідуць у хату, скачуць, в лапкі плашуць. БКЭ, № 30; Камаровічы Маз.
ПЛЕМЯ н.: на племя — для атрымання патомства. Праўда, такога, як твой, у нас няма, дык я от і хачу купіць на племя. Саб., I, 291.
ПЛЕСКАТАЦЬ незак. Цурчаць.
81 👁