Старонка 111
◀ / 177 ▶
ПАЧАКАЛЬНЯ ж. Зала чакання (на вакзале). Наступны ішоў толькі пад раніцу, а ў пачакальні вакзала і без нас было поўна людзей. Сач., БРВ, 222. ПАЧАСЦІЦЬ зак. Пашчасціць, пашчаслівіць. Чаму гэтак здарылася — пятроўцы ведаюць: не пачасціла ёй у асабістым жыцці. Рак., СЛС, 107. ПАЧОПАЧКА (почёпочка) ж. памянш. вочапка. Да станьте вы ведры каменем, А коромысел явором, А почёпочки травою, А я, молода, вербою. Радч., ГНП, 7; Гом. ПАЧОЎГАЦЬ зак. Пакрочыць, пайсці па чым-н. гразкім. З косамі цераз плячо ўдваіх пачоўгалі па мокрай траве, цераз пакошу. Мел., VI, 104. ПАЧЫНКА (починка) ж. Пачынак. Ци ж я табе не напрала За год три починки? Шэйн, III, 212; Навасёлкі Гом. ПАЧЭРЫЦА ж. Падчарыца, падчарка. Вышоў ацец на двуор і скінуў шапку, і вышла жонка его, тая што прогнала сваю пачэрыцу. БКЭ, № 13; Камаровічы Маз. ПАШАЛЫГАЦЬ зак. Пакрочыць шырокімі шагамі. Адам, пакінуўшы вогнішча, моўчкі пашалыгаў па цаліку на дарогу. Рак., СЖЛ, 140. На вуліцы надвячоркам выйдзеш, па вёсцы пашалыгаеш. То з тым, то з гэтым спаткаешся. Сач., П, 9. А як дзе спадніцу ўбачыць, то і пашалыгаў услед. Сач., ЧН, 241. Скончылася тым, што Марынчук накінуў на плечы старога свой новенькі цёмна-сіні плашч, і той пашалыгаў паўз дарогу, бульбоўнікам, высока падабраўшы крыссе адзежыны. Рак., БВ, 35. ПАШКАЛЯЦЬ зак. Адчытаць, прабраць, вылаяць, зрабіць вымову за што-н. Тэкля добра пашкаляла Дарафея, што ён у свой час не запрасіў старшыню на бяседу. Саб., ЖЗ, 32. ПАШКАНДЫБАЦЬ зак. Пайсці кульгаючы. І Амелька спрытна пашкандыбаў па вуліцы далей. Крауч., НХП, 11. Пека падхапіўся і, угнуўшы галаву ў плечы, паціху пашкандыбаў у двор. Нав., В, 35. ПАШКУМАТАНЫ дзеепрым. Парваны на шматкі. Пашкуматаныя ветрам, халодныя да свінцовага бляску хмары імкліва ляцелі над горадам. Шам., VI, 7. ПАШМАТАВАЦЬ зак. Парваць на шматкі, пашкуматаць. Галя пашматавала пісьмо... і кінула. Саб., БАС, 10. ПАШНІЦА ж. Збожжа, збажына. «Дзе ж ты быў, Ілля, Дзе пахаджываў?» — «Я па полю пахадзіў, Жыта парадзіў, Жыта пшаніцу, Усякую пашніцу». ЗП, 170; «Як пайду ў чацвер на ўвесь дзень, Да ўзрадуюцца жыта, пшаніца І ў полі ўсякая пашніца, І хазяін у доме». ЗП, 201; Гом. Параўн. пашня. ПАШНЯ ж. Тое, што пашніца. Да огледзеў, што ў гумне, а там поўнае бочкі пшэніцы, жыта, усякай пашні. БКЭ, № 20; Камаровічы Маз. «Что ж, бабушка, в этом узелке?» — «Усякая пашня». Шэйн, III, 385; Ельск. ПАШТАВІК м. Паштальён, паштар. І міжвольна прыгадваецца жаласная песня пра паштавіка. Лупс., ВТ, 50. ПАШТАРКА жан. да паштар. Паштарка Анюта ўчора лоўка падкаціла на веласіпедзе да ганка Аграфены Кандратаўны і крыкнула... Дан., ЗА, 108. ПАШЫБАЦЬ зак. Пашыбаваць. З гэтаю заяваю Дуга, не зважаючы на сваю вагу і адышку, шпарка пашыбаў у сельскі Савет, дзе было праўленне. Лупс., ВТ, 18. ПАШЭНЦІЦЬ зак. Пашанцаваць. Гэта акружэнцы, бежанцы і палонныя, якім пашэнціла вырвацца з лагераў. Нав., СПД, 112. Нялёгка, брат, цяпер выжыць. Але калі пашэнціла, дзяржы хвост абаранкам. Нав., СТ, 219. ПЕКНАТА ж. Прыгажосць. Пушча там не мае краю, пекната ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 177 ▶