ПАТРУСІЦЬ зак. Пабегчы трушком. Сабака падціснуў хвост і патрусіў у бульбоўнік. Дан., ЗА, 83. ПАТРУХАВАЦЬ (потруховать) незак. Патрэсваць. Ён правай нагой потупавая, шовковой бородой потрухавая. Рам., БС, I—II, 197; Гом. ПАТРЭПАНЫ дзеепрым. Парэпаны. Маці падабрала даматканую сваю спадніцу і звычна села на калёсы, спусціўшы з драбінак патрэпаныя ногі. Мел., V, 11. ПАТРЭПКІ мн. Атрэп'е (адыходы пры трапанні). Але аднойчы ўвечары, калі на комінку гарэла лучына і маці, нагнуўшыся над грэбнем, дзёрла лён, ён павярнуўся да яе тварам, доўга глядзеў, як хутка і спрытна аддзяляе яна кужаль ад патрэпак. Сач., Д, 66. ПАТУЛЯ (потуля) прысл. Патуль, да таго часу. Потуля ты стояла, и колола, и порола, тело сушила-пушила, покуля я тябе не знала. Рам., БС, V, 17; Маркавічы Гом. Потуля молився, покудова пошла из вочей кров. Рам., БС, IV, 3; Вылеў Гом. ПАЎ м. Паўлін. Па той траве пава йшла, пава йшла, А за ёю паў ляцеў, паў ляцеў. ПНСА, 129. ПАЎГОН м. Адлегласць у 40 м. Чуе, аж чорт атляцей с паўганоў, узбіўса на алешыну да так жаласливо плачэ, аж заливаецца. Серж., СРБП, 94; Лучыцы Маз. ПАЎЗЛЕССЕ (повзлесье) н. Узлессе, узлесак (край леса). Туман, туман по повзлесью дорожка лежала. Рам., БС, I—II, 73; Гом. ПАЎКВАТЭРКІ (полкватэркі) ж. памянш. палавіна кварты чаго-н. Талімон, взяў бы і ты якое полкватэркі, погаварыў бы, выпіў бы седзючы. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. ПАЎНЮТКІ прым. Вельмі поўны. Паўнюткі куфэрак. Лупс., ВТ, 255. ПАЎРОЗА ж. Матуз, шнур. Убачыла раптам на падаконніку забытую паўрозу, якой спавівала Верачку апошнімі днямі. Мел., VI, 49. ПАЎСТАВАЦЬ (повставать) зак. Устаць. Повставалі аны. Ідзе чоловек, Аны просяцса зноў. БКЭ, № 6; Камаровічы Маз. ПАХАПЛІВА прысл. Паспешліва, прагна. Другія тым часам капаліся пахапліва ў кошыку. Мел., II, 268. Юрый, паглядаючы час ад часу ў бок немцаў, адплёўваючы ваду, што аплывала з пілоткі, са лба, цякла ў рот, пахапліва курыў. Мел., II, 19. ПАХВАТНЫ прым. Зухаваты, маладзецкі, які трымае сябе хватам. Да таго ж быў аднакласнік, хлопец відны; пахватны на выгляд, і любая дзяўчына палічыла б за гонар прайсціся поплеч з ім. Сач., БРВ, 259. ПАХВАТНЫ прым. Пра адзенне, якое сядзіць спрытна, франтавата. Толькі Марылька, якая ўвесь час працавала побач са Сцяпанам Фамічом, не ўцярпела, збегала ў домік і, захапіўшы кароткі, пахватны кажушок, накінула яго на плечы Пятру. Краўч., НХП, 405. ПАХЛІСТАВАЦЬ (похлистувать) незак. Хлястаць час ад часу. Жана мужа да й на суд повяла: Вяде, вяде, вяде, да посвистувая, По потылицы похлистувая. Рам., БС, I, 246; Перарост Гом. ПАХМУРА прысл. Змрочна, нявесела. «Ты прыйшоў?» — пахмура спытаў Бабёр. Краўч., НХП, 468. ПАХОПКАМ прысл. Таропка. Міша астаецца за вартавога. Капітан пахопкам прабягае вачамі прынесеныя паперкі, хмурнее. Нав., СТ, 224. «Трэба ехаць»,— падхопліваецца Гадун. Выпіваюць астатнюю гарэлку, пахопкам закусваюць. Нав., СТ, 23. ПАЦОПАЦЬ зак. Некаторы час спешна хватаць сябе за што-н. Ён запыніўся, паляпаў, пацопаў сябе па кішэнях дый кажа: «Пропуск дома забыўся». Саб., БАС, 37.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁