Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
Я. А. Міхайлаў \ 3 ЛЕКСІКІ РОДНАЙ ВЁСКІ Словы, якія падаюцца ў гэтым артикуле, характэрны для гаворкі жыхароў в. Ушкавіца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласіді. Вёска Ушкавіца (Ушковыця, жыхар вёскі — ушковлян, жыхарка — ушковлянка, жыхары — ушковляны) знаходзіцца за 10,км на захад ад горада Кобрына, недалёка (1,5 км) ад шашы Брэст — Масква. У вёсцы налічваецца зараз 32 калгасныя гаспадаркі. Яе ўзнікненне ирыпадае на канец XVI ст. Назва вёскі магла ўтварыцца ад прозвішча феадала Юшковіча, якому ў XVI ст. належалі гэтыя -землі1. Таму, магчьша, першапачатковая назва была Юшкавіца. Фанетычныя асаблівасці дадзенай гаворкі дазваляюць аднесці яе да сярэднезагародскага тыпу гаворак Брэсцка-Пінскага Палесся 1 2. Таму адзначым толькі некаторыя яе своеасаблівыя рысы. 1. На месцы этымалагічнага о ў закрытым складзе над націскам пераважна вьімаўляецца i, а ў некаторых выпадках — слаба лабіялізаваны гук i (й). Зычны гук перад галосным й вьшаўляецца цвёрда (або часам паўмякка): тик, кинь, китна (овэчка), риг, лии, спрынджынивка. 2. Своеасаблівы ў гаворцы гук ы. Гэты галосны пярэдне-сярэдняга раду верхне-сярэдняга пад'ёму. 3. Шыпячыя зычныя i р перад націскным а часта бываюць мяккімі: жяба, шяпка, жятыўчясто, грятка, прялка, хряк. 1 С а п е г а Ди м и т р и й. Ревизия Кобринской экономии, составленная в 1563 г. королевским ревизором Димитрием Сапегой, с присовокуплением* актов Браславского земского суда, относящихся к Кобринской архимандрии. Вильна, 1876, стар. 88. 2 Ф. Д. Кл и мч у к. К лингвогеографии Западного Полесья (фонетика четырех прлесских говоров). Автореф. канд. дисс. Минск, 1973, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жяты^чясто, кйнь, кйтна, лйй, нйвка, падёму, рйг
3 👁
 ◀  / 289  ▶