Старонка 89
◀ / 289 ▶
ТРЫВЫНКА ж. Жонка братавага мужа. Дыв. ТЬМЕНЫ прым. Ружовы. Я пушэла тьмёнэ платьте. Рад. УЛЬ м., мн. Улі. Вулей. Пуг. УПАДОК Ё ВІДАЕ! Ліха яго ведае! Рад. УПУХА ж. Пласт сена, які абвісае са стога. Упуха упустэлася. Рад. УТРАВЭТЫСЯ незак. 1. Унадзіцца, панадзіцца (рабіць шкоду, хадзіць у шкоду). Утравэўся ў гурот, як вэпрык у бульбу. Рад. Утровытыся незак. Тхюр як утровытця, дэ молодыі курыняты, то выносыть усі. Радз. 2. Атруціцца. Куры утровылыся ут чугось. Радз. УШЧЫПНЫЙ прым. Вузкаваты (пра адзенне, якое шчыльна прылягае). Купэлэ п ужэ тыбі стэ пальто, хурошэ на від, але ж вэльмэ ушчыпнэ, пурвэцьця хутко. Дыв. УЧВЭРЫТЫ зак. Натварыць, нарабіць, выкінуць штуку. Калдуньнік той дэшчо ўчвэрыть. Радз. ХВАНТЭНА ж. Адзенне да твару. Дыв. ХЛЮБА ж. Тонкая палка, прут. Хлюба — палочка тонкая, вырба. Трыш. ХЛЮГ м. Жэрдка. Тэпэр штахэты, а раньче булы хлюгы. Радз. ХЛЮГА ж., мн. Хлюгы. Планкі, да якіх мацавалі снавалку. Ны мае хлюгы — снуўныцю ставыты. А там ныма такых пырэкладуў — называюця хлюгы. Радз. ХЛЯПАНЭНА ж. Сырая пагода з мокрым снегам. Рад. ХМІЛ м. рэдк. Цвік, гвозд. Хмэлык м. памянш. Рад. ХОЎП ж. Астравок (лесу). Хоўп лісу. Мельн. ХРАПА ж. Чырвоная неўрадлівая глеба. Рад. ХРАПКУ ГНАТЫ. Біць па твары, па носе. І пучалы вуны ёму храпку гнаты. Радз. ХРУСЦІК м. Галлё, ламачча. Н. Пап. ЦЕПАТЫ незак. Даіць. Ганко-о-о, ты ўжэ цёпала тылушку? Мельн. ЦЫБ м. Сцябло цыбулі. Радз. ЦЫБАХ м. Тое, што і цыб. Цыбахэ ростуть. Нашчы пай цыбахіў. Рад. ЦЮХ м. Сабака. Цюхом нацкуётэ там його, лозу юму бырозову! Радз. ЦЮШКА-ЦЮШКА-ЦЮШКА-ЦЮШКА! выкл. Так клічуць свінней. Чар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 289 ▶