ДУЖАК м. Асілак. Дужак — дужый чоловік. Радз.
ДУЛЭНА ж. Голая лапіна на засеяным полі, на нізкім, мокрым месцы, калі збожжа не ўзышло. Дулэна — тілько на нэскуму, дэ вуда стуяла. Рад.
ДУСТРЭНЧЫТЫ зак. Нараіць. На другый дэнь моюй матыры дустрэнчылы люды ў пулувыны дня ўзяты свячоного маку, забыты дырку гусовым кулочком, осыпаты могылу і хату. Радз.
ДУТЫНАТЭ незак. Упікаць, дакараць. Чуго тэ мыні дутынаіш сітым, я ж ны вынуват. Дыв.
ДЫВЧАТНЫК м. Малады чалавек, хлопец, які аддае перавагу таварыству дзяўчат. Страд.
ДЫНЬКА ж. Адно семя гарбуза, сырое або пражанае. Мельн.
ДЫТЮК м. Дзіця (хлопчык). Колышка для дытюка. Выдры булы б дытюка зайілы, ягбы мы ны пубачылы. Радз.
ЕГ БАЧ прысл. Хутка, скора, як бачыш. Ег бач прувіраімо лістэ. Рад.
ЕНЫЙ м. Іней. Рад.
ЖВЫКАТЫ незак. Характэрна гучаць — «жвык-жвык» (пра нітку ў пустой трубачцы, якая служыць для матання пражы). У хаты стояла тышына, оно було чуты, як жвыкала нытка ў юрковы. Мот.
ЖЖУЧЫТЫ зак. экспр. З'есці з прагнасцю. Він ужэ всэ жжучыў. Сял.
ЖЫСТЫЙКО м. Жыццейка. Кліч. форма: Моя жыстыйко! Моя долыйко, моя жыстыйко! Радз.
ЗАБЫГЭ мн. рэдк. Нахіл на саннай дарозе, куды заносіць сані. Рад.
ЗАКЫТКЭ мн. Тое, што і забыгэ. Рад.
ЗАЖЕЛА толькі мн. Пачатак жніва. Вжэ, мусыть, тры дні пруйшло, як булы зажела. Мельн.
ЗАГНАТЫ зак. безас. Замаляваць, замазаць (вокны марознымі ўзорамі). Пузаганее чёсом ласыцямэ, зажэнэ, шо й шкла ны вэдно. Рад.
ЗАКЛЕКЛЫЙ прым. Схуднелы. Шось наш Вася зусім став заклеклый, ны йісьть нычого. Дыв.
ЗАЛОХ м. Цаліна. Н. Пап.
ЗАЛЫЎКЫ толькі мн. Варыва ведзьмы. Відьма залыўкы залывала: ўрэдні залыўкы залые, бы кроў; чы там на тэбэ зробыть, цы на дытя зробыть, шо ўмрэ. Радз.
83 👁