Г. У. Арашонкава
ДА СЛОЎНІКА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЫ
Словы запісаны ў 1972 г. у час экспедыцыі па збору матэрыялаў для Лексічнага атласа беларускай мовы ў в. Рудня 1.
Як вядома, лексіка гаворак Чэрвеньшчыны багата прадстаўлена ў «Краёвым слоўніку Чэрвеньшчыны» (1929) М. В. Шатэрніка. У артыкуле І. Я. Яшкіна «З лексікі вёсак Дудзічы і Азярычына Пухавіцкага раёна» 2 пададзена яшчэ каля 150 рэгіяналізмаў, якіх не было ў названым слоўніку. Таму з сабраных у в. Рудня слоў не ўключаны ў падборку тыя, якія зафіксаваны ў гэтых працах.
У тых выпадках, калі зафіксаваныя ў в. Рудня словы адрозніваюцца словаўтваральнымі ці фанематычнымі асаблівасцямі, а таксама значэннем ці яго адценнем, яны ўключаны ў падборку з адпаведнымі спасылкамі на слоўнік М. В. Шатэрніка і артыкул І. Я. Яшкіна (скарочана Шатэрнік, Яшкін).
АДБАЗАВАЦЬ зак. экспр. Адлупцаваць. Ну і адбазую яго, саглуміў, парэзаў і нічога ня вышла.
АЛЬХОВІЦА ж. Кусты алешніку. Пойдзям у альховіцу па шчаўя.
АПЕРЫЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Во аперыў ката палкай, аш кеўкнуў.
БАНЬСЮК м. Байструк.
БЕЛЬ ж. Белыя ніткі. Бабы на ніткі белыя казалі бель. Ткаць буду бельлю.
БІНДА ж. абразл. Гультаяватая жанчына, гультайка. Юзікава Фэля такая бінда: то ляжыць, то па хатах пойдзя, пасёльніца, а дзеці як папала кідаюцца.
БЛАНКА ж. Драўляная планка.
1 Вёска Рудня — цэнтр сельсавета, знаходзіцца на поўначы Чэрвеньскага раёна, у 23 км ад Чэрвеня, каля ракі Уша.
2 З народнага слова. Мінск, 1975, стар. 110—118.
76 👁