Г. У. А раш онкава ДА СЛОЎНІКА ДЭРВЕНЫПЧЫНЫ Словы запісаны ў 1972 г. у час экспедыцыі па збор матэрыялаў для Лексічнага атласа беларускай мовы в. Рудня 1. Як вядома, лексіка гаворак Чэрвеньшчыны багата прадстаўлена ў «Краёвым слоўніку Чэрвеньшчыны» (1929) М. В. Шатэрніка. У артикуле I. Я. Янікіна «3 лексікі вёсак Дудзічы i Азярычына Пухавідкага раёна» 1 2 пададзена яшч'э каля 150 рэгіяналізмаў, якіх не было ў названым слоўніку. Таму з сабраных у в. Рудня слоў не ўключаны ў падборку тыя, якія зафіксаваны ў гэтых працах. У тых выпадках, калі зафіксаваныя ў в. Рудня словы адрозніваюцца словаўтваральнымі ці фанематычнымі асаблівасцямі, a таксама значэннем ці яго адценнем, яны ўключаны ў падборку з адпаведнымі спасылкамі на слоўнік M. В. Шатэрніка і артыкул I. Я. Яшкіна (скарочана Шатэрнік, Яшкін). АДБАЗАВА'ЦЬ зак. экспр. Адлупцаваць. Hy i адбазую яго. саглуміў, парэзаў i нічога ня вышла. ДЛЬХО'ВІЦА ж. Кусты алешніку. Пойдзям у альховіцу na шчаўя. АПЕФЬІЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Во аперыў ката палкай, аш кеўкнуў. БАНЬСКУК м. Байструк. БЕЛЬ ж. Белыя ніткі. Бабы на ніткі белыя казалі бель. Ткаць буду бельлю. y БІ'НДА ж. абразл. Гультаяватая жанчына, гультайка. Юзікава Фэля такая бінда: то ляжыць, то па хатах пойдзя, пасёльніца, a дзёці як папала кідаюцца. БЛА'НКА ж. Драўляная планка. 1 Вёска Рудня — цэнтр сельсавета, знаходзіцца на поўначы Чэрвеньскага раёна, у 23 км ад Чэрвеня, каля ракі Уша. 2 3 народнага слова. Мінск, 1975, стар
Дадатковыя словы
адбазаваць, бланка, дльховіца, яшчэ
7 👁