Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
П. Чыгрын 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ЧАМЯРЫ СЛОНІМСКАГА РАЁНА АБЖА'ЦЦА зак. Кончыць жніва. От абжацца толькі збольшаго, там вальней дыхнем. АБЛІВА'НЦЫ мн. Гумовыя чаравікі: Такія спрытныя абліванцы я сабе купіла — i цёплыя, на байцы: цяnep то ўжэ не прамокня нага. Адзень абліванцы — дождж ідзе. АБЭ'РЖА ж. Нешта вялікае, нязграбнае, пасудзінэ часцей за ўсё, але i пра чалавека, пра жывёлу могуць сказаць тое ж. Куды ты гэтую скрыню ў сені валачэш, абэржу такукх, yce сені заваліш. Абэржа — ні кабыла. АДЯ'ДА ж. Згрызоцце, здзек. Ад'яда адна, колькі ты ў мяне будзяш пытаць адно i тоё ж. Як я ні старалася, a зрабіць нічого ні магла — толькі ад'яда сэрца. АЦО'УКНУЦЬ зак. Абрызгнуць. Малако ацоўкло — я яго піць ні буду. БАБО'К м. Лугавая расліна, расце на мокрых мясцінах. Якая там трава? Адзін бабок нарос. БАРМАКІ' мн. Густыя жалезныя вілы грузіць каменне, буртаваць бульбу i інш. Hi забудзь бармакі ўзяць, будзям каменё з канюшынішча звозіць. БАУЦІ'ЦЬ незак. Заганяць боўтам рыбу ў сачок. Сёня па рыбу пайдзем. Я застаўляць буду, а ты — баўціць. БЗДОР м. Здор. A дзядзько любіў бздорам блінцы мазаць. БІНДЖУФ м. Аб'едзенае сцябло расліны, дрэўца. Вунь убіліся каравэ ў агарод, yce картонлі рэсцілі, адны бінджурэ пааставаліся: Столькі гічаня карові дала, хоць бы бінджур адзін пакінула— з такім смакам усё з'ела. . БЛАШЧЫ'ЦА ж. Клоп. Развяла блашчыцаў — жыця німа.. БЛЬГНТАЦЦА незак. Сноўдацца, таптацца; блытац
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзенае, адяда, ацоукнуць, бауціць, зела
11 👁
 ◀  / 289  ▶